во́труб’е, ‑я, н., зб.
Адходы мукамольнай прамысловасці — рэшткі расцёртай абалонкі пасля размолу зерня. І ён пакаяўся, перастаў хадзіць цішком на паклон за кацялок кіславатай баўтухі з вотруб’я і бульбы. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налу́шчыць, ‑лушчу, ‑лушчыш, ‑лушчыць; зак., чаго.
1. Ачысціць ад шалупін, якой‑н. абалонкі нейкую колькасць чаго‑н. Налушчыць міску гарбузікаў. Налушчыць гароху.
2. і без дап. Насмеціць шалупіннем. Налушчыць на падлогу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рагаві́ца, ‑ы, ж.
Пярэдняя празрыстая частка знешняй абалонкі вока; рагавая абалонка. У бальніцы [Івана Аляксеевіча] адразу паклалі на аперацыйны стол і вынялі з вока востры, як іголка, кавалачак вугалю. Была пашкоджана рагавіца. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змякча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для змякчэння, які служыць для змякчэння. Змякчальная мазь.
2. у знач. наз. змякча́льнае, ‑ага, н. Лякарства, якое засцерагае слізістыя абалонкі і паверхні ран ад высыхання, ахаладжэння, трэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трахе́я ‘дыхальнае горла’, трахе́і ‘сасуды ў раслін’ (ТСБМ). Запазычанне з лацінскай медыцынскай наменклатуры, параўн. с.-лац. trāchea < ст.-грэч. (ἀρτηρία) τραχεῖα ‘дыхальнае горла’ (літаральна ‘цвёрдая ці шорсткая артэрыя’) (Голуб-Ліер, 486; ЕСУМ, 5, 624–625). Сюды ж трахеі́т ‘запаленне слізістай абалонкі трахеі’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скарыфіка́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Перадпасяўная апрацоўка (парушэнне цэласці абалонкі) насення некаторых раслін, каб паскорыць прарастанне. Скарыфікацыя насення канюшыны.
2. Разразанне глебы для ўзмацнення прыгону паветра ў яе. Скарыфікацыя лугавой дзярніны.
3. Правядзенне насечак на скуры.
[Ад лац. scarificare — падрэзваць, рабіць насечкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лу́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; незак., што.
1. Ачышчаць ад шалупін, якой-н. абалонкі; лузаць.
Л. гарох.
2. Разрыхляць глебу пасля ўборкі ўраджаю (спец.).
Л. іржышча.
|| зак. аблу́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны (да 1 знач.) і узлу́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны (да 2 знач.).
Аблушчыць боб.
|| наз. лушчэ́нне, -я, н.
|| прым. лушчы́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мыт 1, ‑у, М мыце, м.
Гіст. Падатак, пошліна за правоз тавараў цераз граніцу ці па тэрыторыі дзяржавы.
мыт 2, ‑у, М мыце, м.
Інфекцыйная хвароба ў коней, якая суправаджаецца запаленнем слізістай абалонкі насаглоткі і падсківічных залоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трахо́ма ‘заразнае хранічнае захворванне слізістай абалонкі вока’ (ТСБМ, Арх. Вяр.), трахом ‘тс’ (в.-дзв., астрав., Сл. ПЗБ), трахо́ма, трахо́м, трухо́м ‘тс’ (Мова Сен.). З новалацінскай навуковай мовы, параўн. новалац. trāchōma, якое са ст.-грэч. τράχομα ‘шорсткасць, шурпатасць’ < τραχύς ‘шорсткі, няроўны’ (Голуб-Ліер, 486; Чарных, 2, 259; ЕСУМ, 5, 625).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
насе́нне, -я, н.
1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне.
Н. развіваецца з семязавязі.
2. зб. Зярняты раслін, прызначаныя для пасеву.
Н. жыта.
3. перан. Пачатак чаго-н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне.
Пасеяць у сэрцы добрае н.
4. перан. Нашчадкі каго-н. (разм.).
|| прым. насе́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Насенная бульба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)