Мездрану́ць ’выцяць па твары да крыві’, ’моцна ўдарыць’ (Нас., Юрч.). Да мяздра́ (гл.), мяздры́ць ’ачышчаць ад падскурнай клятчаткі’ (Нас., ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ме́шыва, сен. ме́шава ’замешаны корм для скаціны’ (Касп.). Да мяша́ць (гл.) па тыпу прасл. měsivo (рус. месиво, серб.-харв. mjesivo).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мярлі́н, мярлюй ’мешкаваты, непаваротлівы чалавек’ (Касп.). Утворана ад (па‑)мёрлы < ст.‑рус. мьрлъ < пргсл. тьгеії. Суфікс ‑ін‑ > магчыма, балтыйскага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кікс ’няўдалы ўдар кіем па шары ў більярднай гульні’ (ТСБМ), ’нішто, пройгрыш’ (Бяльк.). З ням. Kicks ’тс’ (Слаўскі, 2, 100).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пазатакро́к прысл. ’пазамінулы год’ (Сцяшк.), пазатакрак ’тры гады назад’ (Янк. 2) з па‑за‑так‑рок. Да рок ’год’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пакры́се ’патроху, у невялікай колькасці, паступова, павольна’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Шн. 3). Ад па‑ і крыха ў месн. скл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панізо́ўе ’нізіна’ (Сл. ПЗБ, Яшкін), панізо́ўшчына ’тс’ (ТС). Конфікснае ўтварэнне ад ніз (па‑ + оўj‑е — параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 253).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патос ’пласт (сена)’ (ветк., Мат. Гом.). Роднаснае да стос (гл.), у якім с‑ разумелася як прэфікс і змянілася на па‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахра́ка (зневаж.) ’нахабнік’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і рус. хряк ’кныр’ (< гукапераймальнае — ад хрю‑хрю > хрю́кать ’рохкаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пая́дзісты ’смачны’ (свісл., Сцяшк. Сл.) паводле ўтварэння можна параўнаць з літ. pavalgùs ’які шмат есць’. Да па‑ і е́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)