святлосаста́ў, ‑таву, м.

Спец. Састаў, рэчыва, якое мае здольнасць свяціцца ў цемнаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенсібіліза́тар, ‑а, м.

Спец. Рэчыва, якое выклікае сенсібілізацыю. Аптычны сенсібілізатар. Хімічны сенсібілізатар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесчарапны́я, ‑ых.

Спец. Падтып ніжэйшых хордавых жывёл, якія жывуць на вялікіх глыбінях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бункерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец. Засыпаць у бункер. Бункераваць збожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валкава́льнік, ‑а, м.

Спец. Машына, якая збірае высушаны фрэзерны торф у валкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́шгерд, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Прасцейшае прыстасаванне для прамыўкі залатаноснага пяску.

[Ням. Waschherd.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

візі́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да візіра ​1. Візірная лінейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віруле́нтнасць, ‑і, ж.

Спец. Сукупнасць хваробатворных уласцівасцей узбуджальнікаў заразных хвароб. Вірулентнасць мікроба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водаадво́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для сцёку вады адкуль‑н. Водаадводныя канавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водавымяра́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вымярэння скорасці цячэння і расходу вады.