мотаро́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від лёгкага матацыкла з коламі малога дыяметра і з рухавіком, размешчаным ззаду сядла ці пад ім.

|| прым. мотаро́лерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мула́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Нашчадак белага чалавека і негра.

|| ж. мула́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. мула́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́бадры, -аў (разм.).

Частка вупражы ў выглядзе рэменя, які прымацоўваецца двума канцамі да хамута і праходзіць па баках і спіне каня; шлеі.

|| прым. на́бадравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто працуе ў пары з кім-н.

Шафёры-напарнікі.

|| ж. напа́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. напа́рніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазуме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Тасьма, звычайна шытая золатам або срэбрам; галун.

Абшыты пазументамі кафтан.

|| прым. пазуме́нтавы, -ая, -ае і пазуме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ліва, -а, н.

Гаручае рэчыва, якое дае цяпло і з’яўляецца крыніцай атрымання энергіі.

Цвёрдае п. (дровы, вугаль). Вадкае п. (нафта).

|| прым. па́ліўны, -ая, -ае.

Паліўныя рэсурсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палы́н, -у́, м.

Эфіраносная расліна з дробнымі кветкамі, з моцным пахам і горкім смакам.

|| прым. палы́нны, -ая, -ае і палыно́вы, -ая, -ае.

П. пах.

Палыновая настойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паля́кі, -аў, адз.я́к, -а, м.

Заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Польшчы.

|| ж. по́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. по́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памфле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Злабадзённы востры сатырычны твор (артыкул, брашура), звычайна палітычнага характару, накіраваны супраць каго-, чаго-н.

|| прым. памфле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панікёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто паддаецца паніцы, распаўсюджвае яе.

|| ж. панікёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. панікёрскі, -ая, -ае.