раскава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём. -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак., каго-што.

1. Вызваліць ад падкоў.

Р. коней.

2. Вызваліць ад кайданоў.

Р. рукі.

3. перан. Зрабіць вольным, даць магчымасць поўнасцю праявіцца.

Р. ініцыятыву мас.

|| незак. раско́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раско́ўванне, -я, н. і раско́ўка, -і, ДМо́ўцы. ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання.

Буракі ўпарыліся.

2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы.

У. на рабоце.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра каня: пакрыцца потам, узмыліцца ад гонкі.

Конь упарыўся.

|| незак. упа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бры́джы, -аў.

Штаны асобага крою, вузкія ўніз ад калена, якія першапачаткова прызначаліся для верхавой язды, а таксама кароткія штаны да кален.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Асобная лінія ў сістэме чыгунак, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістралі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адры́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Выхад газаў (з часцінкамі ежы) са страўніка праз рот.

А. ад рэдзькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

айчы́м, -а, м.

Няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу.

Рос хлопчык без бацькі, з айчымам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́лгебра, -ы, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае агульныя законы дзеянняў над велічынямі незалежна ад іх лікавага значэння.

|| прым. алгебраі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міжво́льны, -ая, -ае.

1. Які не залежыць ад волі, свядомасці.

М. смех.

2. Выпадковы, ненаўмысны.

М. сведка.

|| наз. міжво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асмя́глы, -ая, -ае.

Сухі, перасохлы; які страціў вільготнасць; прывялы ад гарачыні (аб раслінах).

Асмяглая зямля.

Асмяглыя вусны.

|| наз. асмя́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баражы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак. (спец.).

Патруляваць у паветры, ахоўваючы аб’екты ад авіяцыі праціўніка (пра самалёты).

|| наз. баражы́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)