адкідны́, ‑ая, ‑ое.

Які можа адкідвацца, адкінуцца (у 2 знач.) (пра што‑н., замацаванае адным краем). У зале рассядаліся гледачы: стукалі адкідныя крэслы, шморгалі ногі. Карпюк. Чорная, з адкідным верхам машына ішла па самай сярэдзіне вуліцы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вернуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вывернуць.

2. у знач. прым. Павернуты, пахілены, выведзены з нармальнага стаячага становішча (пра што‑н. укапанае ў зямлю). Трактарысту прыходзілася даваць задні ход і адкідваць вывернуты пень убок. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажані́цца, ажанюся, ажэнішся, ажаніцца; заг. ажаніся; зак.

Уступіць у шлюб (пра мужчыну). Іван толькі зімою ажаніўся з .. [Матронаю], і жылі яны надта згодна. Колас. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прымаўка.

•••

З зямлёю (сырою) ажаніцца — загінуць, памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сахлы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі. з якога выпарылася вільгаць. Высахлая рэчка. Высахлая бялізна. // Які выпарыўся (пра вільгаць).

2. Які звяў, ссох, перастаў жыць. Высахлае дрэва. □ На прымерзлай.. зямлі ляжала.. высахлае лісце. Чорны.

3. перан. Схуднелы. Высахлы твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́спаведацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. У веруючых хрысціян — пабыць на споведзі; пакаяцца ў грахах.

2. перан. Разм. Расказаць шчыра пра што‑н.; прызнацца, пакаяцца ў чым‑н. Каму, каму, а Бачурку нават выспавядацца мог Сашка. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высяда́ць, ‑ае; незак.

1. Прабівацца на паверхню (пра валасы). Першы пух на барадзе і губе ўжо здорава высядаў у.. [Сымона]. Чорны.

2. Высаджвацца адкуль‑н. Караблі ўсё прыбываюць, І на бераг на шырокі Цар з дружынай высядае. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрпеля́цыя, ‑і, ж.

Спецыяльны запыт дэпутата (дэпутатаў) парламента ўраду або міністру, па якім пасля спрэчак прымаецца рашэнне. Беларуская сялянска-работніцкая грамада падала ў польскі сейм інтэрпеляцыю пра катаванні і пабоі трох арыштаваных дэфензівай сялян у Саколцы. Дубоўка.

[Ад лац. interpellatio — перапыненне прамовы; скарга перад судом.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заглядзе́нне, ‑я, н.

Разм. Пра што‑н. прыгожае, такое, чым можна залюбавацца. — Гэта вішні мае зацвілі. Ну, верыце, заглядзенне адно! Адцвілі, а завязі на кожнай галінцы, нібы каралі хто нанізаў. Жычка.

•••

На заглядзенне — так, што можна залюбавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закаса́ўшы,

Дзеепрысл. зак. ад закасаць.

•••

Закасаўшы рукавы — старанна, энергічна (прыняцца за што‑н., пачаць рабіць што‑н.). На добры лад трэба было ажаніцца, ды закасаўшы рукавы брацца за зямлю, але Гарасім і не думаў пра гэта. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замагі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Па рэлігійных уяўленнях — які чакае чалавека пасля смерці. Замагільнае жыццё. Замагільны свет.

2. Нізкі, глухі, як з магілы (пра голас). Слухай, — замагільным голасам прагаварыў .. [Сафрон] да жонкі. — Гэта Волька, што прыехала, — доктар. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)