паасо́бку, прысл.

1. Па адным, не разам.

Гаварыць з кожным п.

2. Асобна, разлучыўшыся.

Сем’і бацькі і сына жывуць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Вылавіць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. рыбу.

П. бярвенне з ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выесці што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

П. начынку з пірагоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пага́рда, -ы, ДМ -дзе, ж.

Ганарыстасць, адсутнасць павагі да каго-, чаго-н.

Ён амаль да кожнага ставіцца з пагардай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрабя́зны, -ая, -ае.

Вельмі поўны, з усімі дэталямі, дробязнымі акалічнасцямі.

П. план.

Падрабязна (прысл.) усё расказаць.

|| наз. падрабя́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падта́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Растаць крыху, знізу ці з краёў.

Снег падтаў.

|| незак. падтава́ць, -тае́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрэ́льба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Ручная агнястрэльная і пнеўматычная зброя з доўгім ствалом.

Паляўнічая с.

|| прым. стрэ́льбавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэп, -у, мн. -ы, -аў, м.

Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату з травяністай расліннасцю.

|| прым. стэ́павы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сукве́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

Верхняя частка сцябла з кветкамі, сабранымі ў выглядзе парасоніка, мяцёлкі і пад.

Простае с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́тарга, -і, ДМ -рзе, мн. -і, -аў, ж.

Рэзкае міжвольнае скарачэнне мышцаў, звычайна з болямі.

|| прым. су́таргавы, -ая, -ае.