праце́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., пратрэ́цца; працёрся, -це́рлася; зак.

Прадрацца ад трэння.

Локці рукавоў працерліся.

|| незак. праціра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мол, -а, мн. -ы, -аў, м.

Партовае збудаванне ў выглядзе высокага і доўгага вала, якое засцерагае судны ад марскіх хваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́ташны, -ая, -ае.

1. Ад якога становіцца моташна.

М. пах.

2. перан. Агідны, цяжкі і прыкры.

|| наз. мо́ташнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́сць, -і, мн. -і, -ей, ж. (разм.).

Бяда, няшчасце.

Што за н. такая.

Ад напасці і чорт плача (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазапуха́ць, 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е, -а́юць; зак.

Запухнуць — пра многае.

Пазапухалі вочы ад сну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Страляць (у 1—4 знач.) зрэдку, час ад часу.

П. з кулямёта.

Пастрэльвае ў вуху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паступі́цца, -уплю́ся, -у́пішся, -у́піцца; зак., чым.

Добраахвотна ўступаючы, адмовіцца ад чаго-н.

П. асабістымі інтарэсамі.

|| незак. паступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пато́мны¹, -ая, -ае.

1. Які ад роду належыць да якога-н. саслоўя (уст.).

П. дваранін.

2. Карэнны, спрадвечны.

П. лесаруб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераржаве́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Ад іржы распасціся на часткі, пераламацца.

Дрот у многіх месцах пераржавеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цюфя́к, -4, мн. -і, -о́ў, м. (спец.).

Гнуткае пакрыццё каля мастоў, плацін для засцярогі рэчышча ракі і берагоў ад размыву.