зо́рачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да зорка.

2. Група з пяці акцябрат, а таксама сход такой групы. Акцябраты цёпла развіталіся з дзедам Іванам. А назаўтра, калі сабраліся на сваю зорачку, парашылі: «Хадзіць да Алежкавага дзеда». Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́жачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Памянш. да лыжка; невялікая лыжка.

2. Тое, што і дыхавіца (у 2 знач.). У галаве шумела і балела ў грудзях, аж калола пад лыжачкай. Кухараў. Захацелася есці, аж пад лыжачкай засмактала. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пада́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Разм.

1. Ежа, кінутая жывёле (часцей за ўсё сабаку). Сабака цярпліва чакаў падачкі.

2. перан. Тое, што даецца ад жалю як ахвяраванне, міласціна. Грашовая падачка. □ Ксяндзы ў асноўным жылі за кошт панскіх падачак. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Тое, што і пачак. [Гарлахвацкі:] Прынясіце мне дзве пачкі папярос. Крапіва. Праз колькі хвілін.. [Таццяна] вярталася дамоў з вялікай пачкай кніг, загорнутых у настольнік. Шамякін.

2. У класічным балеце — кароткая, пышнай, шматслойная спадніца балерыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́чачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Памянш.-ласк. да рака; маленькая рака. Росіца — рэчачка маленькая, як конаўка. Навуменка. Там невялічкае балотца ёсць, і рэчачка адтуль зачынаецца, малюсенечкая, і злучаецца з другой рэчкай, што ў нас Целяшовым Дубам завецца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Памянш. да сетка (у 2–5 знач.); невялікая, тонкая сетка. Сетачка дробных маршчын. Сетачка для валасоў. □ І сетачкі-крылцы ўжо сушаць стракозы. Колас. Сын .. сядзіць у бялюткай сетачцы на зэдліку ля плота. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мамы́ліць ’надуваць губы ад незадавальнення’, мамы́ль ’сярдзіты, з надутымі губамі’ (Нас.). Рус. смал. мамы́лить ’тс’, ’злаваць, крыўдзіцца’, серб.-харв. маму̀љати ’жаваць, есці з закрытым ротам’, чак. му̏мати; му̀млати ’мармытаць’, ’бурчаць’, балг. мамо́ля ’няясна гаварыць’, славен. momljáti ’тс’, ’бурчаць’, чэш. mumlati ’тс’. Гукапераймальнае (Бернекер, 2, 75; Фасмер, 3, 30; Скок, 2, 366–367; БЕР, 3, 633).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вёска, -і, ДМ вёсцы, мн. -і, -сак, ж.

1. Сельскае паселішча.

Жыць у вёсцы.

2. адз. Сельская мясцовасць.

Паехаў працаваць на вёску.

3. адз. Жыхары вёскі, вясковае насельніцтва.

Культурны рост вёскі.

|| памянш. вёсачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. вяско́вы, -ая, -ае.

Вясковыя ростані.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Рыбалоўная снасць — гнуткая доўгая палка, да якой прымацавана лёска з кручком.

Закінуць вуду (таксама перан.: паспрабаваць папярэдне разведаць што-н.; разм.). Злавіць на вуду (таксама перан.: падманам, хітрасцю выведаць што-н.; разм.).

|| памянш. ву́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш.

Адвязаць лямкі.

Цягнуць лямку (разм.) — займацца цяжкай аднастайнай працай, справай.

|| памянш. ля́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ля́мачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)