кінафі́льм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Твор кінамастацтва, прызначаны для дэманстрацыі на экране; кінакарціна.

К. для дарослых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кінжа́льны, -ая, -ае.

1. гл. кінжал.

2. Які дзейнічае, робіцца на вельмі блізкай адлегласці (спец.).

К. агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кліч, -у, мн. -ы, -аў, м. (высок.).

Заклік да чаго-н. «Усе на ўборку ўраджаю!» — пранёсся к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́рба, -ы, мн. -ы, корб і -аў, ж.

Ручка, якой прыводзяць у рух што-н.

К. калодзежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́сціся, кра́дуся, кра́дзешся, кра́дзецца; кра́ўся, кра́лася; незак.

Употай прабірацца куды-н., стараючыся быць незаўважаным.

К. паўз агароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крутаве́рць, -і, ж. (разм.).

1. Дрэннае надвор’е з завірухай, мяцеліцай.

На дварэ к.

2. Вірлівая вада, паводка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыўдлі́вы, -ая, -ае.

Які лёгка крыўдзіцца, здольны адчуваць крыўду.

К. па натуры чалавек.

|| наз. крыўдлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ксеракапі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) ксеракопію.

К. артыкул.

|| наз. ксеракапі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалаве́ча, К ад назоўніка «чалавек», м. (разм.).

Ужыв. як ветлівы зварот да незнаёмага мужчыны.

Адкуль ты, ч.?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лигату́рный​I (к лигату́ра​I) лігату́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)