крэ́мзанне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. крэмзаць. // Тое, што накрэмзана, напісана. — Маё крэмзанне. Я пісаў, — сказаў Панізовіч і дабрадушна ўсміхнуўся. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́пчая, ‑ай, ж.
Тое, што і купчая крэпасць (гл. крэпасць 2). [Авяліна] трымае ў руках купчую на фальварак — кавалак глянцаванай паперы з пячаткаю. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заі́клівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і заікасты. Заіклівы галасок хлопчыка пытаецца: — Т-татка, а ч-чаму, каб агонь гарэў, на яго дзьмухаюць? Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́кусь, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і закуска (у 2 знач.). [Дзеравяга] зноў начапіў акуляры і агледзеў закусь, ад маласольных агурочкаў да вяндліны. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здуць, здую, здуеш, здуе; пр. здуў, здула, ‑ло; зак., каго-што.
Тое, што і здзьмуць. Моладзь як ветрам здуло з-за сталоў. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зіхо́ткі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і зіхатлівы. З чорнага, блішчастага ад макраты каменнага жолаба, разбіваючыся аб скалу, ліўся, зіхоткі струмень вады. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зла́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да злакаў, з’яўляецца злакам. Злакавыя расліны.
2. у знач. наз. зла́кавыя, ‑ых. Тое, што і злакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Аднакр. да бры́каць.
2. Тое, што і брыкнуцца.
брыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да брыка́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Разм. Няцотны лік. Гуляць у цот і лішку.
2. Тое, што і лішак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і ляскаць (у 1 знач.). Ціхенька лязгалі ў кішэнях патроны. Быкаў. Трывога нарастала. Лязгала жалеза. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)