укры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што.

1. Закрыць з усіх бакоў.

У. машыну брызентам.

2. Запоўніць, засеяць чым-н. па паверхні, распаўсюдзіцца па ёй.

Цвіль укрыла сцены.

Чырвань укрыла шчокі.

3. Схаваць, засцерагчы ад каго-, чаго-н.

Ноч укрыла партызан ад ворага.

У. злачынца.

У. маёмасць ад аблажэння падаткам (перан.: утаіць).

|| незак. укрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. укры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; незак. укрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. укрыццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбо́й, -бо́ю, м.

1. гл. адбіць.

2. Сігнал (першапачаткова барабанны), які апавяшчае аб заканчэнні чаго-н.

А. паветранай трывогі.

3. перан. Перапынак у працы, дзеянні; спачын.

Біць (даць) адбой (таксама перан.: адмаўляцца ад свайго рашэння, думкі).

Адбою няма (не будзе) ад каго-чаго (разм.) — вельмі многа каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлучы́цца, -лучу́ся, -лу́чышся, -лу́чыцца; зак.

1. Пакінуць якое-н. месца на нейкі час; часова выйсці.

А. на мінутку з дому.

2. Аддзяліцца, адысці ад каго-, чаго-н.

А. ад калоны людзей.

|| незак. адлуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. адлу́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Самавольная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з навакольным асяродцзем; аддзяліць (аддзяляць) ад чаго-н.

І. хворага.

І. злачынца.

2. Пакрыць ізаляцыяй (у 2 знач.; спец.).

І. электрычны провад (ад другіх праваднікоў).

|| наз. ізаля́цыя, -і, ж. і ізалява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сла́басць, -і, ж.

1. гл. слабы.

2. Недахоп фізічных сіл; недамаганне.

Ад слабасці цяжка стаяць на нагах.

3. Недастатковая цвёрдасць і паслядоўнасць у правядзенні чаго-н.

Тут ён праявіў с.

4. перан. Прывычка, схільнасць, ад якой няма жадання адмовіцца (разм.).

С. да азартных гульняў.

Оперны тэатр — мая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хамелео́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Жывёліна атрада лускаватых, здольная мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад змен акаляючага асяроддзя.

2. перан. Чалавек, які часта мяняе свае думкі і погляды ў залежнасці ад абставін.

|| прым. хамелео́навы, -ая, -ае (да 1 знач.) і хамелео́нскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ванітава́ць, -ту́е; безас., незак. (разм.).

Пра стан моташнасці, рвоты.

Мяне ванітавала.

Ванітуе ад яго слоў (перан.).

|| наз. ванітава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмаўча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак. (разм.).

Прамаўчаць, ухіліцца ад адказу, гутаркі.

|| незак. адмо́ўчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднасе́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м., чый або з кім (разм).

Тое, што і аднасяльчанін.

Не адставаць ад сваіх аднасельцаў!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адно́лькавы, -ая, -ае.

Такі самы, які нічым не адрозніваецца ад іншых; такі, як заўсёды.

Аднолькавыя ўмовы.

|| наз. адно́лькавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)