ка, прыназ. з Д.

Ужыв. ў спалучэнні «ка мне»; тое, што і да (у 8 знач.).

Ка мне прыйшлі сябры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кальві́ль, -ю, м.

Сорт паўднёвай яблыні з вялікімі ружова-жоўтымі яблыкамі, а таксама плады гэтай яблыні.

|| прым. кальві́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камво́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да гатункаў гладкіх тонкіх шарсцяных тканін і вырабаў з іх.

Камвольныя тканіны.

К. камбінат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каме́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.

Дэкаратыўная расліна сямейства чайных з вечназялёным лісцем і буйнымі прыгожымі белымі або чырвонымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камуніка́бельны, -ая, -ае.

Такі, з якім лёгка ўстанаўліваць кантакты і дамаўляцца аб чым-н.

К. чалавек.

|| наз. камуніка́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канваі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто канваіруе каго-, што-н.

Калона палонных з канваірамі.

|| прым. канваі́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кані́стра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Бак з герметычнай накрыўкай для бензіну, змазачных масел і пад.

|| прым. кані́стравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантра́льта, нескл.

1. н. Самы нізкі жаночы голас (у спевах).

2. ж. Спявачка з такім голасам.

|| прым. кантра́льтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канча́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Зменная частка слова, якая паказвае на сінтаксічную сувязь з іншымі словамі; флексія.

Склонавы к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́пар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзіцячы, а таксама жаночы галаўны ўбор з завязкамі пад падбародкам.

|| прым. ка́парны, -ая, -ае.