запаво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Зрабіць больш павольным.

З. бег.

Машына запаволіла ход.

|| незак. запаво́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запало́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

Пастаяннымі пагрозамі зрабіць палахлівым, нясмелым.

З. дзіця.

|| незак. запало́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запі́ць², -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́; зак.

Пачаць п’янстваваць.

З. на цэлы тыдзень.

|| незак. запіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрацава́ць¹, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што (разм.).

Зарабіць працай.

З. пяцьсот тысяч рублёў.

|| незак. запрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

Пхаючы, запоўніць чым-н.

З. сумку пакупкамі.

|| незак. запіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зара́злівы, -ая, -ае.

1. Тое, што і заразны.

2. перан. Які лёгка перадаецца іншым.

З. смех.

|| наз. зара́злівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заручы́цца², -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца; зак., з кім і без дап.

Дамовіцца аб шлюбе, узяць шлюб.

|| незак. заруча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засапці́ся, -пу́ся, -пе́шся, -пе́цца; -пёмся, -пяце́ся, -пу́цца; засо́пся, -сапла́ся, -ло́ся; зак. (разм.).

Тое, што і запыхацца.

З. ад хуткага бегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак. (кніжн.).

Вымаўляць або выконваць з якой-н. інтанацыяй (у 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншазе́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Чалавек з іншай краіны; чужаземец.

|| ж. іншазе́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.