казёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Уст.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — казённы вінны магазін.
2. Гарэлка, якую прадавалі ў такіх магазінах. За чаркай казёнкі незнаёмы расказваў у карчме, як ён калісьці служыў у гэтым самым Міры фурманам-паштальёнам. Мальдзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калекты́ў, ‑тыву, м.
Група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнай дзейнасцю. Рабочы калектыў. Калектыў мастацкай самадзейнасці. // Група людзей, звязаных сумеснай работай у адной арганізацыі, установе, на прадпрыемства і пад. Фабрычны калектыў. □ Калектыву МТС уручалі пераходны Чырвоны сцяг за першынство ў рэспубліканскім спаборніцтве механізатараў. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца канонам (у 1 знач.). Кананічнае права ў праваслаўнай царкве.
2. Прызнаны царквой у якасці свяшчэннага пісання; які ўваходзіць у склад канона (у 3 знач.). Кананічныя кнігі.
3. Кніжн. Цвёрда ўстаноўлены, прыняты за ўзор. Кананічныя рысы характару рэвалюцыянера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залачо́ны і зало́чаны, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты золатам; пазалочаны. Паясы-кутасы залачоныя. Якімовіч. Патанаючы ў мяккім залачоным крэсле, інжынер-капітан чытаў .. ліст ад жонкі. Гарбук. З вялікай асцярожнасцю пачаў я даставаць рэчы з гаршка. Усе яны былі сярэбраныя, за выключэннем шкляных залочаных пацерак. Штыхаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрацава́ць 1, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
Разм. Зарабіць працай, атрымаць за працу. Летась у студзені.. [Тамара Тамашэвіч] запрацавала семсот рублёў. «Беларусь». [Міхал] будзе працаваць і запрацуе сабе хлеба, яго не трэба будзе карміць Костусевай сям’і. Васілевіч.
запрацава́ць 2, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
Пачаць працаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здво́іць, здвою, здвоіш, здвоіць; зак., што.
1. Зрабіць падвоеным, здвоеным (у 2 знач.). Здвоіць нітку. // Паставіць адзін за адным. Здвоіць урокі.
2. Перастроіць (кожны рад у страі) у два рады. Здвоіць рады.
•••
Здвоіць след — прабегчы другі раз па сваім следзе (пра звера).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змаргну́ць і зміргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.
Маргнуць, міргнуць. Марыля сочыць за адным чалавекам, сочыць напружана, баючыся змаргнуць вокам. Кулакоўскі. Раман аціх, уставіўшыся вачыма ў акно. Зноў яны зрабіліся ў яго белыя і шкляныя. Глядзіць — не зміргне. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брусча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1. зб. Брускі з каменю, дубу для брукавання вуліц, дарог і пад. Мінуўшы горад Тчэў, выязджаем на шырокую, вымашчаную брусчаткай шашу. Брыль.
2. Разм. Брук з такіх брускоў. За.. [камбатам], грукочучы ботамі па брусчатцы, рынуліся ўсе. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буксі́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да буксіра. Буксірны трос, крук.
2. Які цягне што‑н. за сабой на буксіры (у 1 знач.). Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны кацер і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́лькаць, ‑ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады. Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада. Брыль. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)