кіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; незак., што.
Награваць вадкасць так, каб яна кіпела; даводзіць да кіпення. Кіпяціць ваду. / Пра пасудзіну, у якой награваюць вадкасць да кіпення. Кіпяціць чайнік. Кіпяціць самавар. // Трымаць, варыць у кіпячай вадкасці. Кіпяціць бялізну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кудзе́лісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Падобны на кудзелю; лахматы, пушысты. Кудзелістыя валасы. Кудзелістая барада. / Пра дым, туман, хмары і пад. З ракі пацягнула вільготнай свежасцю, ветрык разарваў пасму туману і кудзелістыя абрыўкі яго пагнаў на луг. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́зня, ‑і, ж.
Майстэрня або цэх для апрацоўкі металу коўкай. З самай раніцы і да позняга вечара з кузні даносіўся перазвон малаткоў. Даніленка. // Высок. Пра месца, дзе ствараецца што‑н. вельмі важнае, каштоўнае. Універсітэт — кузня кадраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калейдаскапі́чнасць, ‑і, ж.
Стракатасць, бесперастанная змена разнастайных падзей, з’яў. І гаворыцца пра ўсё гэта [тэмп жыцця] так, нібы адкрываецца нешта зусім новае і незвычайнае. Быццам папярэднія пакаленні літаратараў не заўважалі хуткасці і калейдаскапічнасці жыцця, якое іх акружала. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́нза, ‑ы, м.
1. Будыйскі свяшчэннік і манах у Японіі і Кітаі. І з мармуру, і з бронзы, Каб славіцца ў вяках, Стаялі хмура бонзы З нагайкамі ў руках. Гаўрусёў.
2. Пагард. Пра надзьмутага ганарыстага чыноўніка.
[Яп. bond-zu — добры настаўнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяссло́ўны, ‑ая, ‑ае.
Выказаны без слоў. Бясслоўны дакор. // Пра чалавека, які не любіць гаварыць; маўклівы. [Лагуновіч:] — Але тут [у калгасніц], акрамя ўсіх бядот, якія ты [Якавенка] ведаеш, яшчэ і іх асабістая — старшыня. .. На выгляд — так, бясслоўнае стварэнне, цялё рахманае. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засіне́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць сінець, зрабіцца сінім. Летам, калі толькі пачало красаваць жыта.., засінелі першыя валошкі. Ракітны.
2. Вылучыцца сваім сінім колерам, паказацца (пра што‑н. сіняе). Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прачытаць уголас, апавясціць сходу, пасяджэнню і пад. Зачытаць пісьмо. Зачытаць пастанову.
2. Разм. Прывесці ў неахайны выгляд працяглым або нядбайным карыстаннем (пра кнігу, газету і г. д.). Зачытаць кнігу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзвы́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Жаласна дзвынкала шкло. Лынькоў. Калі кулі дзвынкалі зусім блізка, .. [Пятро] кідаўся ўбок, крыху мяняў напрамак, каб збіць кулямётчыка з прыцэльнай стральбы. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драндуле́т, ‑а, М ‑лене, м.
Разм. жарт. Пра стары экіпаж, аўтамабіль і пад. Але ж і у Засталося машыне! Крыло пагбанае, сплюшчанае, нібыта прыкіпела да скручанага кранштэйна фары. — Таа-ак.. Дасталося, Санька, і твайму драндулету. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)