графа́, ‑ы, ж.

1. Палоска, слупок, калонка паміж дзвюма вертыкальнымі лініямі (у класных журналах, канторскіх кнігах і пад.). У графе, дзе былі выведзены адзнакі за апошні квартал, па мове ў Рыгоравым табелі красавалася прыгожа выпісаная настаўніцай чацвёрка. Краўчанка.

2. Раздзел тэксту; рубрыка.

[Ад грэч. graphē — рыса, лінія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грымірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Грыміраваць сябе. Тэрміновае пасяджэнне бюро камсамольскай арганізацыі было склікана за сцэнай у невялічкім пакойчыку, дзе звычайна грыміраваліся перад спектаклем верабевіцкія артысты. Грамовіч. // перан.; пад каго. Прымаць выгляд каго‑н. Грыміравацца пад старога.

2. Зал. да грыміраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гурча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З-за Нёмана даносілася глухое гурчанне далёкага грому. Колас. Пад вокнамі звінеў ручай. Калі было адчынена акно, Федзя чуў яго гурчанне, такое мяккае, лагоднае, падобнае на мурлыканне кошкі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагадзі́ць, ‑гаджу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак., каму-чаму.

Задаволіць каго‑н., зрабіўшы яму што‑н. прыемнае, патрэбнае і пад.; уладзіць (у 2 знач.). Жанчына з боку наглядала за сваім госцем, шчаслівая, што яму абед спадабаўся; яна была рада, што дагадзіла такому госцю. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дажджавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які паходзіць з дажджу, уласцівы дажджу, утвораны дажджом. Дажджавая вада. Дажджавыя каплі. □ За агародамі на нізкай паплавіне звінела дажджавая ручаіна. Чорны. // Які нясе дождж, багаты дажджом. Дажджавыя воблакі. // Прызначаны для засцярогі ад дажджу. Дажджавы плашч.

•••

Дажджавы чарвяк гл. чарвяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дано́с, ‑у, м.

Тайнае паведамленне уладам, начальству аб чыіх‑н. недазволеных, процізаконных дзеяннях. — На вас данёс, валасны старшыня Язэп Брыль! Сам асабіста хадзіў да станавога прыстава з даносам! Колас. За горадам была падпольная сходка, на якую паліцыя па нейчым даносе зрабіла аблаву. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашука́нства, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць.

2. Падман, шальмоўства, махлярства, жульніцтва. Горш за ўсё.. [Васіль Паўловіч] ненавідзіць людзей, схільных да якіх-небудзь махінацый, ашуканства. Кулакоўскі. [Дзяк:] — Я выракаюся рэлігіі, яшчэ раз пацвярджаючы, што яна з’яўляецца ашуканствам і дурманам для народа. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.

Разм. Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым‑н. [Дубравец] падаў госцю руку, затрымаў яго ў дзвярах, вярнуўся загасіць у сваім пакоі святло і тады ўжо запрасіў госця за сабой у бакоўку. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарлавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да горла (у 1 знач.). Гарлавы храсток.

2. Нізкі, здаўлены (пра голас). І раптам стук кулака па стале разлёгся, як рэха, у бязлюднай карчме, а за ім гарлавы крык: — Так, Шчыгельчык, ці не? Кажы!.. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Частка стрававальнага апарату — мышачная трубка, якая злучае поласць рота са страваводам.

2. Разм. Горла. Крычаць на ўсю глотку.

•••

Браць за глотку гл. браць.

Драць (ірваць) глотку гл. драць.

Заткнуць глотку гл. заткнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)