бікфо́рдаў, -дава.

У выразе: бікфордаў шнур — вогнеправодны шнур з парахавой сарцавінай, які служыць для перадачы іскры да зараду пры выбухах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Металічная або пластмасавая пасудзіна цыліндрычнай формы з накрыўкай.

Малочны б.

|| прым. біто́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біяло́гія, -і, ж.

Комплекс навук аб жывых арганізмах і іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.

|| прым. біялагі́чны, -ая, -ае.

Б. факультэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выніко́вы, -ая, -ае.

1. З падагульненымі вынікамі, паказчыкамі.

В. рахунак.

2. Які даў або дае добрыя вынікі; рэзультатыўны.

Выніковая сустрэча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́паратак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м. (спец.).

Шкурка неданошанай жывёліны, вынятай з жывата самкі.

Авечы в.

|| прым. вы́параткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́плесці, -плету, -плецеш, -плеце; -плеў, -плела; -плеці; -плецены; зак.

Расплёўшы, выняць.

В. стужку з касы.

|| незак. выплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́селкі, -лкаў.

Невялікае паселішча на новым месцы, якое вылучылася з іншага населенага пункта.

Жыць на выселках.

|| прым. вы́селкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высо́касць, -і, ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі: тытулаванне членаў царскага дому (у спалучэнні з займеннікамі «ваша», «іх», «яго», «яе»).

Яго в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́тыркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Высунуцца, паказацца адкуль-н. знутры.

В. з акопа.

|| незак. вытырка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шыўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -вак, ж.

Вышыты ўзор на тканіне.

Ручнік з вышыўкай.

|| прым. вы́шывачны, -ая, -ае.