джы́нсавы, -ая, -ае.

1. гл. джынсы.

2. Пра тканіну: такая, з якой шыюць джынсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрабу́дны, -ая, -ае.

Беспрабудны, вельмі моцны (пра сон).

Н. сон.

|| наз. непрабу́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тарасі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ро́сіцца; незак.

Грувасціцца таросамі (пра лёд).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Памерці (толькі пра чалавека).

Без яды можна і с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыду́шаны, -ая, -ае.

Пра голас, гукі: прыглушаны, здаўлены.

П. шэпт.

|| наз. прыду́шанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Звычайна пра катоў: ціха вурчаць.

|| наз. му́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наво́дны, -ая, -ае (разм.).

Які прыведзены, прывезены аднекуль; чужы (часцей пра жывёл).

Наводныя жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наро́схрыст, прысл.

Расшпіліўшыся, расхінуўшы краі вопраткі.

Паліто н.

Душа наросхрыстпра адкрытага, шчырага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наска́льны, -ая, -ае.

Зроблены на скале (пра малюнкі, надпісы, якія адносяцца да старажытных эпох).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазашпі́львацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Зашпіліцца — пра ўсіх, многіх.

Дзеці пазашпільваліся на ўсе гузікі.