хрома... (а таксама храма...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае знач.:
1) які адносіцца да хрому, напр., хромаалюмініевы;
2) які мае адносіны да колеру, фарбы; каляровы, напр., хромалітаграфія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шкла... (гл. шкло...).
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «шкло...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: шклавар, шклавата, шклавырабы, шкланітка, шклапластык, шклапосуд, шкларэз, шклатара.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
газа...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам газ 1, газавы 1, напрыклад: газаабмен, газаасвятленне, газаачышчальнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гідра...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам: «вада», «водны», «вадзяны», напрыклад: гідрабурэнне, гідрапомпа, гідрастанцыя, гідратэхніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вугле... (а таксама вугля...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «вугаль», напрыклад: вуглездабыча, вуглеабпальванне, вуглякоп.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэп-...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «крэп», напрыклад: крэп-жаржэт, крэп-сацін, крэп-шыфон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закона... (а таксама закана...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўказвае на адносіны да закона, законаў, напрыклад: законапарадак, законапалажэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ілжэ... і лжэ...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «несапраўдны», «непраўдзівы», «ілжывы», напрыклад: ілжэвучоны, ілжэпрарок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блок- і блок...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «блакіровачны», напрыклад: блок-сістэма, блок-пост.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бое... (а таксама бая...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «бой», «баявы», напрыклад: боегатоўнасць, боепрыпасы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)