◎ Пабэ́рляць ’пад’есці’ (Сцяшк. Сл.), ’узараць’ (Жд. 2). Няясна. Магчыма, звязана з барляць ’пераліваць, узбоўтваць, працаваць без толку’ (гл.) і далей з бурліць, бурыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плешына́ ’высокая надрэчная трава’ (слонім., ЖНС). Відавочна, да плеш (гл.), што, аднак, цяжка суаднесці па семантыцы. Магчыма, балтызм, параўн. літ. plėšinỹs ’цаліна, дзірван’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыскле́плівацца ’прыставаць, чапляцца’ (Юрч.). Няясна; магчыма, корань той жа, што і ў заскле́плены ’запячатаны (пра мёд)’ (гл.), польск. zasklepić, zasklepiać ’залепліваць, запячатваць, склейваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пылю́шнік ’расліна Thalictrum L.’ Няясна, магчыма, да пыліць ’пускаць пылок’; адносна гэтай і іншых назваў расліны гл. Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 26–27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распэ́йкаць ’распусціць, растраціць’ (пух., Жд. 3; карэліц., Жыв. сл.). Няясна. Магчыма, да пэкаць (гл.) з экспрэсіўным інфіксам у корані і далейшым развіццём семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рубцы́ ’адзенне старое, рванае’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Магчыма, кантамінацыя рубы ’добрае адзенне’ (гл.) і рубцы, рубец ’шво пры сшыванні двух кавалкаў тканіны’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рункаві́ско ’ручка ў рыдлёўцы’ (Сл. рэг. лекс.). Мясцовае ўтварэнне на базе польск. ręka ’рука’ і суфікса ‑іск‑о, магчыма, да польск. rękojeść ’рукаятка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́псам ’напралом’ (Мат. Гом.), ’нечакана; хутка’ (жлоб., Наша слова, 2002, 16 кастр.). Магчыма, вынік шэрагу фанетычных змен: раптам > рапцам, рэпцам > рэпсам. Гл. раптам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́хнуць ’стукнуць’ (Мат. Гом.). Рус. раха́ть, рахну́ть ’кідаць што-небудзь цяжкае’, славац. rachnúť ’грымнуць; бухнуць’, чэш. řachnouti ’тс’. Магчыма, гукапераймальнае (Фасмер, 3, 449).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Скнеціць, скнэ́тыты ‘сасцябаць (звычайна пра дождж)’, кнэ́тыты ‘біць, сцябаць’ (Клім.). Магчыма, да гнесці (гл.), параўн. укр. гніти́ти ‘гнясці; біць’, з аглушэннем пачатковага г.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)