дасягне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. дасягнуць (у 4 знач.).

2. Станоўчы вынік працы, дзейнасці; здабытак, поспех. [Сухадольскі:] Не ўсякае дасягненне можна адразу ў вытворчасці выкарыстаць. Крапіва. [Горкі] выказаў думку пра неабходнасць выдання часопіса, які паказваў бы дасягненні нашай сацыялістычнай краіны. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заві́ўка, ‑і, ДМ ‑віўцы; Р мн. ‑вівак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. завіваць — завіць і завівацца — завіцца. Стрыжка і завіўка валасоў.

2. Прычоска ў выглядзе завітых валасоў. Кароткая завіўка замест кос як бы падменьвала ранейшую Касю нейкай другой. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́ля, ‑і, ж.

Нешчаслівая, цяжкая доля; цяжкі лёс, гора. Хацеў бы, каб доля У хатцы жыла, Каб з бурлівай рэчкай Нядоля сплыла. Купала. У дні, калі Кастрычнік гулкім словам Сказаў зямлі: — Нядолі путы скінь!.. — Прыжмураныя вочы Ільічовы Уважліва глядзелі ўдалячынь. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няло́ўкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нялоўкага.

2. Пачуццё ніякаватасці, сораму; няёмкасць. Аграном глядзеў на.. [Язэпа] з той нялоўкасцю, з якой заўсёды здаровы глядзіць на хворага. Бядуля. Саханюк апусціў вочы, як бы пачуўшы нейкую нялоўкасць, а потым ускінуў іх на калегу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піро́жнае, ‑ага, н.

Адзін з відаў кандытарскіх вырабаў са здобнага цеста, звычайна з крэмам або іншай салодкай начынкай. Міндальнае пірожнае. Бісквітнае пірожнае. □ — Я хацеў бы мець столькі грошай, як ты, Юркевіч.., каб купляць вось гэтакае пітво і смачныя пірожныя. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячо́нік, ‑а, м.

Абл. Печаная бульбіна. Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ў сярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны. Каб, здаецца, пячонікаў яшчэ ў прыску напёк, ды сала на ражончыку падсмажыў — зусім адчуў бы сябе дома. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растлумачэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. растлумачваць — растлумачыць.

2. Дадатковае пісьмовае або вуснае тлумачэнне чаго‑н. Вершам [Таўлая] менш за ўсё патрэбны прадмовы і растлумачэнне. Лужанін. Перадача скончылася, зайгралі «Інтэрнацыянал», а чыгуначнікі ўсё стаялі, як бы чакаючы працягу, растлумачэння. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапля́к, ‑а, м.

Разм.

1. Саплівае дзіця.

2. Пагард. Дзіця, малы. [Пецька:] — Даўлянуў бы, здаецца, ды шкада сапляка — малы, дурны... Масарэнка. // Вельмі малады, няўмелы, нявопытны чалавек; малакасос. [Андрэй:] — Зірнуў я гэта скоса на вартавога, ат, сапляк нейкі, ды яшчэ з ліхтаром чырвоным. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скара́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скарыць.

скара́ць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Тое, што і пакараць ​1. Няхай бы паню смерць забіла, Як цяжка нас яна скарала: Навек з табою разлучыла І не страчацца паказала. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́льны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Сталічны (пра горад). Ці хто здалёк прыбыў, ці зблізку, Які б вас вецер ні прынёс — Вам Камароўку ў стольным Мінску Не абмінуць, бы ўласны лёс. Гілевіч. Жыві ж, красуйся, горад стальны. З руін да славы ўставай. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)