прадме́сце, -я, мн. -і, -яў, н.

Пасёлак, які размешчаны непадалёку ад горада, але не ўваходзіць у яго межы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамяне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Свяціцца праменямі.

Прамянеюць вочы (перан.). П. ад радасці (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасе́ка, -і, ДМ -е́цы, мн. -і, -се́к, ж.

Дарога, вузкая паласа ў лесе, лесапарку, ачышчаная ад дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашарава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́ецца; зак.

Прадзіравіцца ад шаравання.

Адвал плуга прашараваўся.

|| незак. прашаро́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыжму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Прыжмурыць вока або вочы.

П. ад яркага святла.

|| незак. прыжму́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяздры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, мездрыце́, мяздра́ць; незак., што.

Ачышчаць ад мяздры.

М. шкуру.

|| наз. мяздрэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяша́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).

Жывёліна або расліна, якая паходзіць ад скрыжавання двух розных відаў, парод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палёгка, -і, ДМ -гцы, ж.

1. гл. палегчыць.

2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н.

Адчуць палёгку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папы́хкваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Выпускаць час ад часу дым, пару.

П. люлькай.

На станцыі папыхкваў паравоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрэ́скваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Трашчаць злёгку, час ад часу.

Пад нагамі патрэсквала галлё.

|| наз. патрэ́скванне, -я, н.