зале́ташні, -яя, -яе.

Які папярэднічае леташняму, які адбыўся залетась або захаваўся ад пазамінулага года.

З. год.

Залеташнія падзеі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

занасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак., што.

Забрудзіць ад доўгай носкі.

З. сарочку.

|| незак. зано́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заслані́цца, -ланю́ся, -ло́нішся, -ло́ніцца; зак.

Засланіць сябе чым-н.

З. рукой ад сонца.

|| незак. засланя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кароткахваляві́к, -левіка́, мн. -левікі́, -левіко́ў, м.

Радыёаматар, які працуе на кароткіх хвалях (радыёхвалі ад 10 да 200 метраў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зно́шаны, -ая, -ае.

Непрыгодны ад доўгага ўжывання.

Зношаныя боты.

З. матор.

З. арганізм (перан.).

|| наз. зно́шанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абі́ркі, -рак.

Лушпінне, шалупінне і інш. адходы пасля ачысткі, абабірання бульбы, пладоў і пад., адкіды ад чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкуро́дымець, -ею, -ееш, -ее; -млены; зак. (разм.).

Пакрыцца сажай, гарам, зрабіцца чорным ад дыму; абкурэць.

А. на пажары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аванпо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Абароненая ад хваль знешняя частка порта.

|| прым. аванпо́ртны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасю́ль, прысл. (разм.).

1. Да гэтага месца.

Прачытай д.

2. Да гэтага часу.

Ад яго д. няма адказу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысплэ́й, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Прыстасаванне візуальнага адлюстравання інфармацыі, атрыманай ад ЭВМ.

|| прым. дысплэ́йны, -ая, -ае.