со́нны, -ая, -ае.
1. Які адбываецца ў час сну, звязаны са сном.
С. стан.
Соннае дыханне.
2. Вялы, неактыўны ад жадання спаць, які яшчэ не зусім прачнуўся.
Соннае дзіця.
3. перан. Пасіўны, бяздзейны.
Соннае жыццё.
4. Снатворны (пра лекі).
Сонныя кроплі.
○
Сонная артэрыя — вялікая парная артэрыя з двух бакоў шыі.
Сонная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца моцнай санлівасцю.
◊
Як сонная муха — запаволены і вялы.
|| наз. со́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чужы́, -а́я, -о́е.
1. Не ўласны, які належыць каму-н. іншаму, не свой.
Чужая кніга.
Ч. дом.
Не браць чужога (наз.).
2. Не звязаны роднаснымі, сваяцкімі, блізкімі адносінамі.
Акрамя брата і сястры тут былі і чужыя людзі.
3. Які не з’яўляецца месцам пастаяннага жыхарства, радзімай для каго-н.
Чужая старонка.
4. Далёкі па сваіх поглядах, інтарэсах ад чаго-н.
|| наз. чу́жасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каро́ста, -ы, ДМ -сце, ж.
Заразная хвароба скуры ў чалавека і жывёл, якая суправаджаецца моцным свербам.
|| прым. каро́ставы, -ая, -ае.
○
Кароставы клешч — паразіт жывёльнага паходжання, які з’яўляецца ўзбуджальнікам каросты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крухма́л, -у, м.
Белы парашок без смакавых якасцей, які атрымліваецца з некаторых раслін (прымяняецца ў харчовай, хімічнай і іншай прамысловасці).
Бульбяны к.
Кукурузны к.
|| прым. крухма́льны, -ая, -ае.
К. завод.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крытыка́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (неадабр.).
Чалавек, які схільны ўсё крытыкаваць, ва ўсіх бачыць адны недахопы.
|| ж. крытыка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. крытыка́нскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крэ́мень, -ю, мн. -і, -яў, м.
1. Вельмі цвёрды мінерал, які першапачаткова ўжываўся для высякання агню.
2. перан. Пра чалавека з цвёрдым характарам.
|| прым. крамянёвы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лаба́ты, -ая, -ае (разм.).
1. Бязрогі, які не мае рог.
Лабатая карова.
2. Тое, што і лабасты.
3. перан. Круглы, высокі, падобны на лоб.
Л. ўзгорак.
|| наз. лаба́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзе́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.
У граматыцы: галоўны член двухсастаўнага сказа, які не залежыць ад іншых членаў сказа і абазначае прадмет, прымета якога выражаецца выказнікам.
|| прым. дзе́йнікавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дунга́не, -га́н, адз. дунга́нін, -а, м.
Народ, які жыве невялікімі групамі ў Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане, Паўночным Кітаі.
|| ж. дунга́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. дунга́нскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыякрыты́чны, -ая, -ае.
У выразе: дыякрытычны знак — надрадковы ці падрадковы знак у літары (у некаторых алфавітах — побач з літарай), які ўдакладняе гучанне, напр., значок кароткасці над літарамі «ў» або «й».
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)