зні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Разм. Падаючая зорка. Недзе далёка ўперадзе прамільгнула знічка, праз некаторы час упала другая. Васілёнак. У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То знічка згасне залатая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пата́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Разм. Патуранне, паблажка. [Мароз], звяртаючыся да Кастуся, дадаў: — Сустрэў твайго бацьку. Паказваў, каб я не даваў табе патачкі... Так што, браце, глядзі!.. С. Александровіч. Лячуся і працую, не даючы сабе ніякай патачкі. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Нешырокая, невялікая рака. Перайшоўшы зыбкую кладку праз рэчку, дзед пайшоў непрыкметнай сцежкай проста туды, дзе з празрыстай дымкі праступаў малады бярозавы параснік. Лынькоў. Абросшая вербамі, спакойна цякла рэчка каля самых хат. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́пачкі, чак; адз. тапачка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Тое, што і тапкі. Сіняя кароткая спадніца адкрывае паспеўшыя ўжо загарэць ногі, абутыя ў белыя тапачкі. Васілевіч. Адтуль чутна было, як шлёпнулі тапачкі аб падлогу, рыпнуў ложак, і данеслася глухое ўсхліпванне. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уце́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Страта чаго‑н. у выніку выцякання, высыпання і пад. Уцечка вады. Уцечка газу.

2. перан. Перамяшчэнне, пераход на другое месца работы. Уцечка рабочай сілы. // Недазволенае распаўсюджанне якіх‑н. звестак. Уцечка інфармацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́шачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

У батаніцы — вонкавая частка лісцікаў калякветніка, якая ахоўвае нераскрытую кветку і вяночак кветкі. // Пра вяночак кветкі. На цёмнай гладзі сонных луж балота, За снег нябёснай вышыні бялей, Закрасавалі чашачкі лілей. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Памянш.-ласк. да штука (у 2–4 знач.). — На, Сымоне, маеш штучку! Грай здаровы! — дзед сказаў. Колас. Вярталася.. жаданне — побач з сур’ёзнаю справай выкінуць нейкую штучку. Брыль.

•••

Тонкая штучка — хітрун, спрытнюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сачка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн.чак; ж.

Абл. Ласкавы зварот да каго‑н. Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка. Зарыцкі. — Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш? Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлучы́цца, -лучу́ся, -лу́чышся, -лу́чыцца; зак.

1. Пакінуць якое-н. месца на нейкі час; часова выйсці.

А. на мінутку з дому.

2. Аддзяліцца, адысці ад каго-, чаго-н.

А. ад калоны людзей.

|| незак. адлуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. адлу́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Самавольная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Дзіцячая цацка ў выглядзе фігуркі чалавека, а таксама макет фігуры чалавека ці жывёлы для тэатральных прадстаўленняў.

2. Пра каго-, што-н. вельмі прыгожае, прывабнае (разм.).

|| памянш. ля́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ля́лечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)