Пацуба́йла, паціпийла, пацюпайла, пачупайла ’гультаяваў, марудлівы’ (паст., лаг., пух., ігн., гродз., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. paciupäila ’маруда’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 472).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашыпулі́ць ’пайсці малымі крокамі’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да па‑ і шыпу ліць ’дробна шчапаць, калоць дровы’-Сшьші/лб ’трэска, аскепак’ < літ. šipulys ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўдзевята́, поўдзевята́ ’мера вагі = 8,5 кг’ (навагр., Сл. ПЗБ). Параўн. літ. pusdeviñto ’восем з паловай’, лат. pusʼdeviņi ’палавіна дзевятай’. Больш падрабязна гл. паўтара́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плешына́ ’высокая надрэчная трава’ (слонім., ЖНС). Відавочна, да плеш (гл.), што, аднак, цяжка суаднесці па семантыцы. Магчыма, балтызм, параўн. літ. plėšinỹs ’цаліна, дзірван’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляску́шка ’пастка (на мышэй)’ (шальч., Сл. ПЗБ). Відаць, баптызм. Параўн. літ. pliaukšt ’лясь! ляп! бразь! бах! шчоўк!’ — перадае гук, калі раптоўна зачыняецца пастка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прама́нка ’мянушка, якая даецца чалавеку жыхарамі вёскі’ (Сцяшк. Сл.). З прамапу́ць ’даць мянушку’ (Сл. ПЗБ). якое з літ. pramanyti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свідуны ‘вокна, водны ўчастак ў балоце’ (Жучк.; КЭС: з Качубінскага, ЖМНП, январь, 1897), Няясна. Качубінскі параноўвае з літ. svidùs ‘блішчаць’. Параўн. свідзі́на 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скрадзі́, скрядзі́ ‘кавалак мяса жывёліны, якое сапсавалі пры забоі’ (воран., LKK, 16, 189). З літ. skerdžiaĩ ‘тс’ < sker̃sti ‘рэзаць, заколваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сла́сты ‘прылада для адціскання сыру’ (Сцяшк. Сл.), ‘пастка’, ‘ціскі’, ‘прыстасаванне для сушкі травы’ (Сл. ПЗБ). З літ. slãstai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 478).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сло́ксня, сло́кшня ‘лубяное валакно’ (воран., шальч., Сл. ПЗБ), сло́кшыны, сло́кшыня ‘тс’ (воран., іўеў., шальч., навагр., Сл. ПЗБ). З літ. slúoksna ‘тс’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)