пра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад правіць.
2. у знач. прым. Які быў у рамонце. Праўленыя боты.
3. у знач. прым. З папраўкамі, выпраўлены (пра тэкст, рукапіс і пад.). Праўлены экземпляр рукапісу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышпілі́цца, ‑шпіліцца; зак.
1. Прымацавацца да чаго‑н. шпількай; прыкалоцца.
2. перан. Прыстаць, замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, празванне і пад.). [Брыгадзір:] — Прышпілілася да нас гэтая назва [адстаючыя], і ніяк не пазбавімся ад яе. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяршы́ць, ‑шыць; безас. незак.
Разм. Пра адчуванне раздражнення, козыту (у горле). Сіні тытунёвы дым лёгка плаваў пад столлю. Ад яго пяршыла ў горле, браў кашаль. Адамчык. Ад пылу.., ад гарачыні пяршыла ў горле. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабо́тнічак, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да работнік. // Разм. зневаж. Пра дрэннага работніка. — Работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а? Вышынскі. Анатоль паківаў галавою: — Ну і работнічак будзе Івану. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раско́сы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае касы разрэз (пра вочы). Твар у жанчыны быў круглы, але невялікі; вочы па-татарску раскосыя, пад вачамі шырокія скулы. Чыгрынаў.
2. З раскосасцю (у 2 знач.). Раскосы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшчамі́цца, ‑шчэміцца; зак.
Расшчапіцца, разняцца (пра што‑н. зашчэмленае). Рукі здаваліся не маімі: пальцы здранцвелі, расшчаміліся, іх нельга было скласці ў кулак. Вышынскі. І раптам я адчуў, што аслаблі рукі ворага, пальцы расшчаміліся. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уну́трана, прысл.
Пра сябе, у душы, у думках. Іна ўнутрана ажывілася і, не адымаючы ад вачэй рук, праз шчыліны між пальцаў зірнула на Анатоля. Ваданосаў. [Паддубны] імкнуўся быць спакойным і ўнутрана і знешне. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хі́пі, нескл.; адз. няма.
Прадстаўнікі моладзі ў капіталістычных краінах, якія адмаўляюць існуючыя маральныя асновы, грамадскія нормы паводзін і вядуць валацужніцкае жыццё. // Пра чалавека, які вядзе сябе экстравагантна, знарок прэтэнцыёзна, не так, як іншыя, апранаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмызня́к, ‑у, м.
Кусты, зараснікі дробных маладых дрэўцаў. Лес быў густы, з непралазнымі хмызнякамі. Якімовіч. Беражыстая рэчка ўтапілася ў хмызняках і лазе; спрадвеку жалобна журчыць пра людскія надзеі, як сведка таго, што было. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цюле́нь, ‑я, м.
1. Воднае млекакормячае атрада ластаногіх.
2. Разм. Пра непаваротлівага, нязграбнага чалавека. — Люся да цябе першая падышла? — не тоячы цікавасці, выведвае Міця [у Плоткіна]. — Бо ты ж цюлень. Хіба ты на такое адважышся? Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)