жыро́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Палітычная групоўка ў перыяд французскай буржуазнай рэвалюцыі 18 ст., якая выражала інтарэсы буйной буржуазіі і перайшла на бок контррэвалюцыі. // перан. Пра буржуазную партыю, схільную да здзелкі з контррэвалюцыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́цца, жывецца; пр. жылося; безас. незак., каму, з прысл.

Разм. Ісці, складвацца (пра ўмовы жыцця). — Няхай Рыгор скажа, як нам далей жыцца будзе. Галавач. Цяпер Федзя не сумняваўся, што Галі жывецца вельмі цяжка. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загаі́цца, ‑гоіцца; зак.

Зацягнуцца, зарубцавацца (пра рану); зажыць. У суседа гэтага рука правая адарвана, і хоць загаілася рана, але баіцца холаду. Галавач. Сядзіць Ілька са шрамам на ілбу, што нядаўна загаіўся, і слухае. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наадклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Адкласці ўбок, палажыць асобна пэўную частку чаго‑н. Наадкладаць сухіх дроў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адкласці для захавання патомства ў вялікай колькасці (пра яйкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нае́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад наездзіць.

2. у знач. прым. Які стаў роўным, гладкім ад частай язды (пра дарогу, якую‑н. паверхню). Коні фыркалі і лёгка беглі па наезджанай дарозе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Разм.

1. Нагадзіць (пра птушак, жывёлу). Сабака напаскудзіў.

2. перан. Нарабіць паскудства, нашкодзіць. [Лясніцкі:] — Ад нас .. [здраднік] не схаваецца нідзе. А каб ён яшчэ не напаскудзіў, трэба быць больш пільнымі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўсухі́, ‑ая, ‑бе.

1. Які не зусім высах, не зусім сухі. Напаўсухое адзенне. Напаўсухія дровы. // Які не зусім перасох. Напаўсухое рэчышча. Напаўсухі канал.

2. У якім мала сокаў, амаль засохлы (пра расліны). Напаўсухое дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наплаўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які робіцца на плывучых апорах (пантонах, баржах, лодках і пад.). На рэчцы Сураўцы нашы бамбардзіроўшчыкі разбілі нямецкі наплаўны мост. Хомчанка.

2. Які закідваецца па цячэяню (пра рыбалоўную снасць). Наплаўная вуда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязвы́кла,

1. Прысл. да нязвыклы (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё нязвыкласці, якое адчувае хто‑н. Неяк нязвыкла глядзець на апушаныя снегам кусты чаромхі, якая паспела апрануцца ў зеляніну. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабціра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Абцерці сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Сцерціся ад частага ўжывання ў многіх месцах, усюды. Паабціралася фарба на стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)