белабіле́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які мае белы білет, які вызвалены ад вайсковай службы па стане здароўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саракагадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. саракагоддзе.

2. Які працягваецца 40 гадоў; які дасягнуў узросту 40 гадоў.

Саракагадовая служба.

С. мужчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́льны, -ая, -ае.

Камяністы, які складаецца з каменных горных парод (спец.), які робіцца ў камяністым грунце.

С. грунт.

Скальныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацяжны́, -а́я, -о́е.

Залішне працяглы, які зацягнуўся.

З. дождж.

З. крызіс.

З. скачок (скачок з парашутам, які доўга не раскрываецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імгне́нны, -ая, -ае.

1. Які раптоўна ўзнікае.

Імгненная рэакцыя.

2. Які хутка праходзіць; кароткачасовы.

Імгненная радасць.

|| наз. імгне́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абле́глы, -ая, -ае.

1. Які аблёг, ушчыльніўся.

А. грунт.

2. Які ўжо не рупіць, супакоены, сціхлы.

Яшчэ не аблеглыя пачуцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суверэ́нны, -ая, -ае.

1. Які валодае суверэнітэтам.

Суверэнная дзяржава.

2. Які ажыццяўляе вярхоўную ўладу.

С. правіцель.

|| наз. суверэ́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

травяні́сты, -ая, -ае.

1. Які зарос травою.

Т. бераг.

2. Які з’яўляецца травой, складаецца з травы.

Травяністыя расліны.

Т. луг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўнале́тні, -яя, -яе.

Які дасягнуў паўналецця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпертрафі́раваны, -ая, -ае.

Які падвергся гіпертрафіі.