павіту́хавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да павітухі 2. Павітухавая кветка.
2. у знач. наз. павіту́хавыя, ‑ых. Сямейства аднагадовых паразітычных раслін з тонкім павойным сцяблом, да якога адносяцца розныя віды павітухі 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераса́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для перасадкі раслін. Перасадачная машына. // Прызначаны для перасаджвання, які можна, патрэбна перасаджваць (пра расліны).
2. Які мае адносіны да перасадкі (у 2 знач.). Перасадачная станцыя. Перасадачны білет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́рцавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да перцу. Перцавы струк. // Прыгатаваны з перцу, з перцам. Перцавы соус.
2. у знач. наз. пе́рцавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносіцца перад і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праме́нне, ‑я, н., зб.
Прамені. Яшчэ не знікне снег з нізін Пад сонечным праменнем, Як у цяпліцы ў нас раслін Узыйдзе ўжо насенне. Аўрамчык. Праменне зор Крамля сівога дужэй мячоў, мацней гармат. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́рнік, ‑у, м.
Род шматгадовых травяністых раслін сямейства злакавых, некаторыя віды якіх з’яўляюцца вельмі шкодным пустазеллем, а іншыя вырошчваюцца на корм жывёле. [Маша], як і ўсе, палола лён, які зарастаў свірэпкай і пырнікам. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святая́ннікавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да святаянніку. Святаяннікавыя кветкі. Святаяннікавы чай.
2. у знач. наз. святая́ннікавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных адна- і шматгадовых пераважна травяністых раслін, да якіх адносяцца святаяннік і іншыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фія́лкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фіялкі. Фіялкавы пах.
2. Які мае колер фіялкі, фіялетавы.
3. у знач. наз. фія́лкавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца фіялкі.
•••
Фіялкавы корань гл. корань.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляту́чка ’крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам’, ’лёгкі від транспарту’, ’кароткая вытворчая нарада’ (ТСБМ). З суч. рус. лету́чка ’тс’. Да ляце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гера́ніевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да герані. Гераніевая кветка. // Які здабываецца з лісця герані. Гераніевае масла.
2. у знач. наз. гера́ніевыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца герань, пеларгонія і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вярбо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вярбы. Вярбовая кара. // Зроблены з вярбы. Жалейкай вярбовай Дражню жаўрука. Жычка.
2. у знач. наз. вярбо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца вярба, таполя і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)