шляк, ‑а, м.
Палоска па краі тканіны іншага колеру або іншага ўзору. Абрус з сінім шляком.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электраразмеркава́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з размеркаваннем электраэнергіі па пэўных аб’ектах, каналах, лініях і пад. Электраразмеркавальны шчыт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яйцаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.
У анатоміі — праток, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка; матачная труба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папле́чнік, ‑а, м.
Таварыш па справе, саўдзельнік; саратнік. Паплечнікі па працы. Паплечнікі па барацьбе. □ Тут сёння партызаны — Паплечнікі, сябры Расклалі на палянах Высокія кастры. Панчанка. Дудар быў адным з бліжэйшых сяброў і паплечнікаў Чарота ў высакароднай справе сцвярджэння новай беларускай савецкай літаратуры. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́звішча, ‑а, н.
Найменне, агульнае для ўсёй сям’і, якое дзеці атрымліваюць звычайна па бацьку, а жонка па мужу. Запісаць прозвішча. Назваць сваё прозвішча. □ — Дазвольце быць знаёмым з вамі. Маё прозвішча — Шулевіч. Колас. Апошнім чытаў вершы сціплы на выгляд хлопец па прозвішчу Заранік. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чахо́л, ‑хла, м.
1. Покрыўка з тканіны ці якога‑н. іншага матэрыялу, зробленая па форме якога‑н. прадмета для захавання яго ад псавання, забруджвання і пад. [Салдат] дастаў з чахла рыдлёўку і пачаў расчышчаць крынічку, што выбівалася з-пад зямлі ля старой алешыны на лужку. Хомчанка. Свіст ветру за дзвярамі, хлопанне чахла па гармаце вярталі мяне да рэчаіснасці. Шамякін. // Пра што‑н., падобнае па такую покрыўку па форме і прызначэнню. Кожны з карэньчыкаў знаходзіцца ў асобым чахле, які ўтвараецца з пяску, склеенага сокам расліны. Гавеман.
2. Падкладка лёгкай празрыстай жаночай сукенкі з больш шчыльнай тканіны. Гэта ўсё ж было шчасце. Шчасце першага «дарослага» валю, шчасце першай «дарослай» бальнай сукенкі, белай, у амаль белым, толькі трохі блакітным карункавым чахле. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Нябеснае цела, якое можна бачыць простым вокам у форме ззяючай кропкі на начным небе.
Палярная з.
З. першай велічыні (таксама перан.: пра выдатнага дзеяча мастацтва, навукі). Узыходзячая з. (таксама перан. пра чалавека: новая славутасць). Зорак з неба не хапае (перан.: пра звычайнага, нічым не прыметнага чалавека). Верыць у сваю зорку (перан.: у свой лёс).
2. перан. Пра дзеяча мастацтва, навукі, спартсмена.
3. Фігура, а таксама прадмет з трохвугольнымі выступамі па акружнасці.
Пяціканцовая з.
Марская з. (жывёліна).
|| прым. зо́рны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Зорная карта.
Зорная ноч (з добра бачнымі зоркамі).
◊
Зорная часіна для каго — момант найвышэйшага ўздыму, напружання і выпрабавання сіл, вялікі поспех, трыумф.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
улу́каткі, прысл.
Абл. Зігзагам. [Камяк] круціўся ў паветры, ляцеў не па прамой, а неяк улукаткі, як падае ліст з дрэва пры ціхай пагодзе. Дамашэвіч. Абмінаючы лужыны, хлапчук бег улукаткі па двары. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малы́, -а́я, -о́е.
1. Нязначны па велічыні, памерах; невялікі.
Малая зала.
2. Нязначны па колькасці, часе.
М. атрад.
Прайшоў яшчэ м. час.
3. Меншы, чым патрэбна.
Малыя боты.
4. Які не мае істотнага значэння; малаважны.
Малая справа, м. і клопат.
5. Які займае нязначнае службовае становішча.
6. Тое, што і малалетні.
Малыя дзеткі — малыя і бедкі (прыказка).
7. у знач. наз. малы́, -о́га, м., мала́я, -о́й, ж., мн. малы́я, -ы́х. Дзіця.
Падвезці малых у школу.
◊
Ад малога да вялікага — усе да аднаго, абсалютна ўсе.
Без малога (разм.) — амаль (не), чуць (не).
З малых гадоў — з дзяцінства.
Самае малое — найменш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
це́раз, прыназ. з В.
1. Упоперак чаго-н., з аднаго боку на другі.
Перайсці ц. вуліцу.
Пабудаваць пераправу ц. раку.
2. Паверх чаго-н.
Пераскочыць ц. плот.
3. Праз, скрозь што-н. (пры назвах прадметаў, асяроддзя, праз якія хто-, што-н. праходзіць, пранікае).
Ісці ц. лес.
Залезці ц. акно.
Ц. шыбы ледзь прасочвалася святло.
4. Пры дапамозе каго-, чаго-н.
Перадаць прывітанне ц. знаёмага.
5. Праз некаторы час або праз некаторую адлегласць пасля чаго-н.
Сустрэліся ц. год.
Дрэўцы раслі ц. кожныя дзесяць метраў.
6. Па якой-н. прычыне, па віне каго-н.
Ц. яго многія пацярпелі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)