мешкаві́на, ‑ы, ж.

Грубая моцная тканіна, з якой шыюць мяшкі і якая служыць для ўпакоўкі. Адамава начынне было захавана ў чахол, зроблены са старой мешкавіны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны пад радкамі (унізе старонкі або пад радком). Падрадковая заўвага. Падрадковыя знакі.

2. Літаральны, зроблены слова ў слова (пра пераклад). Падрадковы пераклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парчо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парчы. Парчовая вытворчасць. // Зроблены з парчы. Парчовая сукенка. □ Пасярэдзіне пакоя стаяў стол, укрыты цяжкім парчовым абрусам, і крэслы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́кавінны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ракавіны; зроблены з ракавіны (ракавін). Ракавінны вапняк. Ракавінная шкатулка.

2. Які мае ракавіну (у 1 знач.). Ракавінныя амёбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́лавы, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з толу. Толавыя шашкі. // Уласцівы толу. Чабаровы водар перабіваў кіслы толавы пах, які кружыў галаву. Алешка.

2. Звязаны з вытворчасцю толу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыката́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з вытворчасцю трыкатажу. Трыкатажная фабрыка. Трыкатажная прамысловасць. // Прызначаны для вырабу трыкатажу. Трыкатажная машына.

2. Зроблены з трыкатажу. Трыкатажныя вырабы. Трыкатажны касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фане́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фанеры. Фанерная фабрыка. // Зроблены з фанеры. Фанерная скрынка. Фанерны чамадан. □ Тонкая фанерная перагародка давала магчымасць пачуць кожнае слова. Пятніцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лубяне́ць ’станавіцца цвёрдым, нягнуткім, падобным на луб’ (ТСБМ), лубя́ніць ’(аб яйку) выдаваць глухі гук, будучы цвёрдым’ (Шат.; Васілеўскі, БЛ, 10, 17). Утворана ад лубяны́зроблены з лубу’, ’цвёрды, нягнуткі, падобны на луб’ (ТСБМ). Параўн. таксама гродз. лубяні́сты ’цвёрды, чэрствы’ (Сцяшк. Сл.). Да луб1 (гл.). Гл. і лубець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гра́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да граба. Грабавы ліст. Грабавы лес. // Зроблены з грабу. Плыве арба і сэрца скрыпам рэжа, Па дзёгцю плача грабавая вось. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баранко́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з баранка. Здаравенны рыжавусы мужчына ў скураным паліто з цёплым баранковым каўняром і ў высокай баранковай шапцы шумна ўваліўся ў пярэдні пакой. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)