ці́ўканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ціўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На кусту парэчкі весела заціўкала сінічка, і пры кожным ціўканні яна порстка круцілася ва ўсе бакі. Лынькоў. Неба праразалі імклівыя ластаўкі, .. але за лязгатам колаў не было чутно ні іх ціўкання, ні песень. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цо́кат, ‑у, М ‑каце, м.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цокаць 1, а таксама гукі гэтага дзеяння. А на палянах — там, дзе бор, Пад салаўіны свіст і цокат Ад вечара да позніх зор Зямля і ноч ляжыць упокат. Матэвушаў. Далёка плыве чоткі цокат капыт. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалясце́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шалясцець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вера пачула шум у вёсцы і адразу вылучыла сярод яго звыклае шалясценне таполяў. Кулакоўскі. [Алесю] вельмі захацелася пабачыць Анежку, пачуць яе смех.., пачуць лёгкае шалясценне.. зялёнай сукенкі, у якой ён бачыў яе апошні раз. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акалі́чнасць, ‑і, ж.
1. Падзея, факт, якія суправаджаюць што‑н., могуць уплываць на што‑н.; той або іншы бок справы, падзеі. [Мірон і Віктар] узялі на ўвагу і тую акалічнасць, што дажджы ў нас ідуць з захаду. Маўр. З размоў з Віталевым.. [Анатоль] вынес адну немалаважную акалічнасць: будаваць камунізм без свядомых адносін да працы нельга. Асіпенка.
2. пераважна мн. (акалі́чнасці, ‑сцей). Умовы, якія вызначаюць становішча каго‑, чаго-небудзь; абставіны. У момант вялікіх душэўных зрухаў або напружанай змены падзей ці жыццёвых акалічнасцей людзі і старыя робяцца, як дзеці. Чорны.
3. Даданы член сказа, які ўказвае на час, месца, спосаб дзеяння і пад. Акалічнасць прычыны. Акалічнасць часу. Акалічнасць месца. Акалічнасць спосабу дзеяння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ужо́, прысл. і часціца.
1. прысл. Указвае па наступленне, канчатковае завяршэнне якога‑н. дзеяння, стану, прыкметы. Ужо вечарэла, калі Міколка з дзедам патрапілі на незвычайную стаянку ў лесе. Лынькоў. Вось ужо і сонейка зайшло, птушкі сціхлі. Якімовіч. // Указвае на змены, якія адбыліся з прадметам, з’явай, месцам дзеяння. Хутка распаўсюдзіліся чуткі, што савецкія войскі ўжо каля Мінска. Дзюбайла.
2. прысл. Нарэшце. [Нехта са сходу:] — Сціхні ты ўжо! Чаго галёкаеш, як у лесе! Зарэцкі.
3. прысл. Зараз, цяпер. — Ешце ўжо вы, я пасля, — адказала Вера Мікалаеўна. Арабей.
4. часціца ўзмацняльная. Ужываецца для падкрэслівання якога‑н. слова. Не так ужо дрэнна. Ужо не раз яму казалі. □ Ужо ў дзвярах Нічыпар азірнуўся. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ламану́ць ’ламануць’, ’ударыць’, ’пабегчы, уцячы, рвануць’ (Нас., Юрч., Мік., Сцяшк., ТСБМ), ламяну́ць ’імгненна ўскочыць’ (уздз., чэрв., Жд. 2). Да ламаць (гл.). Суф. ‑ну‑ падкрэслівае закончанасць дзеяслова, які абазначае раптоўную змену ходу дзеяння. Параўн. рус. ломну́ть, ломану́ть ’моцна ўдарыць палкай, дубцом’, ло́мнуть ’грукнуць дзвярыма, акном’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маўля́ў ’нібыта’ (ТСБМ, Гарэц., Некр., Растарг.; паўд.-усх., мін., КЭС), маўля́ў, моў ’скажам’, ’як быццам’ (ТС). Укр. мовля́в ’маўляў’, ’так сказаць’. Бел.-укр. інавацыя (Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізалексы, 24). Форма прошлага часу ад дзеяслова шматразовага дзеяння ⁺маўляць, ’расказваць, гаварыць шмат разоў’ (Нас.). Да мова (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трансля́цыя ’перадача на далёкія адлегласці інфармацыі з месца дзеяння’ (ТСБМ). Праз рускую ці польскую мовы з заходнееўрапейскіх моў, у якія слова прыйшло з лац. trānslātio ’перанос, перамяшчэнне’, ’перадача’, ’перасадка (раслін)’. Сюды ж трансля́тар ’перадатчык’, транслі́раваць ’перадаваць’ (Голуб-Ліер, 486; Даза, 721; ЕСУМ, 5, 620).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́пка (трёпка) ‘пакаранне, біццё’ (Растарг.), ‘наганяй з асаблівай злосцю і лаянкай’ (Юрч. Сін.). Хутчэй за ўсё, з рус. трёпка, ад трепа́ть (гл. трапа́ць 1) у сувязі з малой прадуктыўнасцю словаўтваральнага тыпу на ‑ка са значэннем “адцягненага дзеяння” ў народных гаворках (Сцяцко, Афікс, наз., 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пра́дзіва, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасці. [Аўгіньцы] трэба знайсці нейкую прычыну, каб кінуць сваё бясконцае, да краю абрыдлае прадзіва і выбегчы на вуліцу. Зарэцкі.
2. Вынік гэтага дзеяння; тое, што спрадзена. Многа трэба прадзіва, каб столькі сукна саткаць. «Беларусь».
3. Кудзеля, лён і пад., прыгатаваныя для прадзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)