вы́марыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Знішчыць атрутай, голадам і пад. Вымарыць прусакоў.

2. Спец. Вытрымаць у вадзе або ў спецыяльным растворы да надання цёмнага колеру і трываласці (пра драўніну). Вымарыць дуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмярцве́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў адчувальнасць, стаў нежывы (пра клеткі, тканкі, часткі цела).

2. перан. Нерухомы, застылы, без жыцця. [Камары] не лёталі і не кусаліся, а сядзелі абмярцвелыя ў шчылінах і пад лісцямі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кры́ўдна,

1. Прысл. да крыўдны.

2. безас. у знач. вык., звычайна каму. Пра пачуццё крыўды, якое зведвае хто‑н. Леанід пачырванеў, заблішчэлі слёзы — было сорамна перад таварышамі і крыўдна, што яму не вераць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залюбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; заг. залюбуйся; зак.

Любуючыся, заглядзецца. Алена прайшла па хаце нейкай асаблівай, уласцівай толькі ёй хадою, і Андрэй залюбаваўся сястрой. Чарнышэвіч.

•••

Хоць залюбуйся; толькі залюбаваццапра што‑н. вельмі прыгожае, каштоўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запарушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак., што.

1. Пашкодзіць чым‑н., папаўшым у сярэдзіну. Запарушыць вока. Запарушыць вушы.

2. Прысыпаць, зацерушыць. Снег паспеў запарушыць .. галлё. Лынькоў.

•••

Вока не запарушыць камупра ціхага, няшкоднага, бяскрыўднага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запушы́ць, ‑шыць; зак., што.

Пакрыць якую‑н. паверхню пушыстым слоем (пра мароз, снег і пад.). Падвойныя шыбы ў вокнах запушыў мароз. Пестрак. Дрэў бухматае голле Замяла, запушыла — Рунь зялёную ў полі Абрусам накрыла [зіма]. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здабы́члівы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Такі, які ўмее шмат здабываць (паляваннем, промыслам і пад.). Пра здабычлівага рыбалова гавораць: «яму шанцуе», «ён мае рыбацкае шчасце». Матрунёнак.

2. Які дае, прыносіць вялікую здабычу; выгадны. Здабычлівае паляванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блот, ‑у, М блоце, м.

Абл.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блоціць.

2. Пра што‑н. марна зглумленае, папсаванае. І корму хапала: і бульбы, і буракоў, і кукурузы, але многа ішло ў блот. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадзяні́к, ‑а, м.

Уст. У народных павер’ях — уладар вадаёмаў, які жыве ў вадзе. Успомніў Тараска казку пра вадзяніка. Але ж то была казка, і ён добра ведаў, што ніякіх вадзянікоў папраўдзе не бывае. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лазу́н, ‑а, м.

Разм. Ахвотнік, майстар высока лазіць (звычайна пра дзяцей, падлеткаў). У злезці на верх .. каменя было вельмі цяжка. Малыя пастушкі, найпярвейшыя лазуны, станавіліся пры камені адзін на аднаго і верхняга падсаджвалі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)