сельпо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да сельпо, належыць сельпо. Сельпоўская машына. □ Мікола Валюжынец якраз сядзеў у сельпоўскай краме на бочцы з-пад селядцоў і насмешліва жмурыўся на прадаўца. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіліка́ты, ‑аў; адз. сілікат, ‑у, М ‑каце, м.
1. Мінералы, у склад якіх уваходзіць крэменязём. Хімія сілікатаў. Сілікат натрыю.
2. Вырабы з такіх мінералаў (шкло, фарфор, цэмент, цэгла і пад.). Вытворчасць сілікатаў.
[Ад лац. silex, silicis — крэмень.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сістэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Спец. Групоўка, класіфікацыя прадметаў, з’яў. Сістэматыка ізатопаў.
2. Навука аб размеркаванні жывёлін і раслін па класіфікацыйных трупах (відах, родах і пад.). Сістэматыка раслін. Сістэматыка птушак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спада́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад спадаць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Спец. Які памяншаецца ў велічыні, аб’ёме і пад. Спадаючая прагрэсія. Спадаючая ўрадлівасць.
3. Дзеепрысл. незак. ад спадаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спачыва́льня, ‑і, ж.
Уст. Спальня (звычайна ў палацы, у баярскіх харомах і пад.). Паданне гаворыць, што вёскі тады яшчэ не было, усюды стаяў лес, і Пятру загадзя была пабудавана царская спачывальня. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стані́ца, ‑ы, ж.
Вялікае казацкае сяло на Доне, Кубані і ў некаторых іншых абласцях. Станіца Вёшанская. □ Ішлі цяжкія абарончыя баі. А наша батарэя амаль два месяцы стрымлівала ворага пад станіцай Сіроцінскай. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажо́ўка, ‑і, ДМ ‑жоўцы; Р мн. ‑жовак; ж.
Разм. Тое, што і старожка (у 1 знач.). Мужчыны кінулі работу і пабеглі ў старажоўку, Сымон зняў шапку і астаўся пад дажджом. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стогало́сы, ‑ая, ‑ае.
У якім налічваецца сто і больш галасоў; шматгалосы. / у паэт. ужыв. І здаецца, што хутка блісне .. маланка, загрыміць стогалосы гром. Ваданосаў. А пад вечар навасёлаў [птушак] Стогалосы чуўся звон. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сушня́к, ‑у. м., зб.
Разм. Сухастой; сухое сучча, галлё. Назбіраўшы яшчэ сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь. Лынькоў. Лячу па лесе, як лось. Трашчыць сушняк, шчыміць пад ударамі голля твар. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сырадо́й, ‑ю, м.
Толькі што надоенае, яшчэ неастылае малако. [Гарбач:] — Будзем піць малако. Толькі што з-пад каровы... Свежы сырадой. Мурашка. Як заўсёды, на золку [маці] даіла карову, працэджвала малако, налівала нам сырадою. Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)