праблісну́ць, ‑не; зак.

1. Бліснуць праз што‑н. Прабліснула сонца.

2. перан. З’явіцца на вельмі кароткі час, бліснуць імгненна. І вось урэшце пад вечар у доміку прафесара прабліснуў першы прамень надзеі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праліўны́, ‑ая, ‑ое.

Вельмі моцны, вялікі (пра дождж). Дзве гадзіны цягнулася навальніца, дзве гадзіны ішоў праліўны дождж, што, здавалася, мог заліць які хочаш пажар. Маўр. Наскрозь прамоклі шынялі Пад праліўным дажджом. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. прамёў, ‑мяла, ‑мяло; заг. прамяці; зак., што.

1. Метучы, расчысціць (ад смецця, снегу і пад.). Прамесці дарожку.

2. і без дап. Месці некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпу́дрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Злёгку напудрыць сабе твар. Прыпудрыцца перад люстэркам. // перан. Злёгку пакрыцца пылам, мукой і пад. Трава ў канавах і жоўтыя мяцёлкі цытвору на ўзбочынах прыпудрыліся дарожным пылам. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які трохі прыпух, успух. Іван Паўлавіч падняў вочы з-пад тоўстых прыпухлых павек. Колас. Чорныя, кучаравыя валасы яе «полькі» растрэсліся на падушцы, а чырвоныя, нібы прыпухлыя губы ўсміхаліся. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпы́нішча, ‑а, н.

Разм. Прыпынак, прытулак. Садовіч пісаў, што яго школа стала прыпынішчам настаўнікаў, што з ім жыве Янка Тукала, Алесь Лушкевіч з-пад Шчорсаў і яшчэ збіраецца прыехаць некалькі чалавек. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыслепава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Падслепаваты. На гэты момант пад стол трапіў і наш прыслепаваты стары кот. Сабаленка. Вокны ў .. [хатцы] таксама былі маленькія, прыслепаватыя, і шыба ў адным з іх заткнёна анучаю. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разві́слы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і развесісты. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку над ярам, а сам разлёгся пад ценем развіслага дуба. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскашэ́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раскашэліцца.

2. Абл. Раскашавацца. — Вось днямі агульны сход будзе: вытураць Карапыша, хопіць яму тут раскашэльвацца. Даніленка. Пад парканам раскашэльваліся мята і бабіна лета. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рахіты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рахіту, рахітыка. Рахітычныя ногі. // Які хварэе на рахіт. Пад раніцу, калі хвалі сталі свінцова-шэрымі, на палубу выбег маленькі рахітычны хлопчык з маршчыністым тварам. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)