бісектры́са, -ы, мн. -ы, -ры́с, ж.

У матэматыцы: прамая лінія, якая ідзе з вяршыні вугла і падзяляе яго папалам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блакно́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Запісная кніжка з адрыўнымі лістамі.

|| прым. блакно́тны, -ая, -ае.

Блакнотныя лісткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бравэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Кароткае верхняе мужчынскае адзенне, звычайна з аўчын, абцягнутых саматканым сукном.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́плюнуць, -ну, -неш, -не; -люнь; -нуты; зак., што.

Выкінуць з рота пляўком.

В. сліну.

|| незак. выплёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́скварыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Сквараннем вылучыць, здабыць.

В. тлушч з сала.

|| незак. высква́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́цягаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Выцягнуць у некалькі прыёмаў.

В. бярвенне з вады.

2. Пакрасці (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. выцягнуцца.

2. Везці, цягнуць з вялікім напружаннем.

Конь аж выцягваўся ў аглоблях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́чухацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Справіцца з цяжкімі абставінамі, хваробай; акрыяць.

Так адхварэла на грып, што ледзь вычухалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вятро́ўнік, -у, м.

Шматгадовая лугавая травяністая расліна сямейства ружакветных з ружовым або жаўтавата-белым суквеццем.

|| прым. вятро́ўнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галаве́нь, -лаўня́, мн. -лаўні́, -лаўнёў, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстай і шырокай галавой.

|| прым. галаўнёвы, -ая, -ае.