урбаніза́цыя, ‑і, ж.

Гістарычны працэс, звязаны з канцэнтрацыяй насельніцтва, эканамічнага і культурнага жыцця ў буйных гарадах. Адзін з асноўных працэсаў, які адбываецца сёння на нашых вачах, — урбанізацыя краіны. Лойка. // Пашырэнне рыс, асаблівасцей, уласцівых гораду, на вясковае жыццё.

[Ад лац. urbus — горад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забяспе́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго-што. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця.

З. сваю сям’ю прадуктамі.

2. каго-што, чым. Даць чаго-н. у неабходнай колькасці.

З. горад электраэнергіяй.

3. што. Зрабіць цалкам магчымым, сапраўдным, рэальна выканальным.

З. мір ва ўсім свеце.

З. выкананне плана.

|| незак. забяспе́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. забяспе́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак. забяспе́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. забеспячэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кры́зіс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Рэзкі, круты пералом у чым-н., абвастрэнне становішча.

Духоўны к.

Урадавы к.

2. Абумоўлены супярэчнасцямі ў развіцці грамадства разлад эканамічнага жыцця.

Фінансавы к.

У цісках эканамічнага крызісу.

3. Востры недахоп чаго-н., цяжкае становішча.

З грашамі ў яго к.

4. Пераломны момант у ходзе хваробы, які вядзе да паляпшэння або пагаршэння стану.

К. хваробы.

|| прым. кры́зісны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вось¹, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Шпень ці тонкі вал, на якім трымаюцца колы, часткі машын або механізмаў.

Пярэдняя в.

2. Уяўная прамая лінія, якая праходзіць цераз геаметрычную фігуру або якое-н. цела і валодае толькі ёй характэрнымі ўласцівасцямі (спец.).

В. сіметрыі.

В. вярчэння.

Зямная в.

3. перан. Стрыжань якіх-н. падзей.

В. палітычнага жыцця.

|| прым. во́севы, -ая, -ае і асявы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ужы́цца, -ыву́ся, -ыве́шся, -ыве́цца; -ывёмся, -ывяце́ся, -ыву́цца; -ы́ўся, -ыла́ся; -ло́ся; зак.

1. з кім. Наладзіць згоднае жыццё з кім-н.

Не ўжыўся з суседзямі.

2. Прывыкнуць да жыцця дзе-н., у якіх-н. умовах.

Не ў. на чужыне.

3. у што. Унікшы, асвоіцца з чым-н.

У. ў ролю (пра акцёра). || незак. ужыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца. Як можа ў адным чалавеку ў. нянавісць і любоў? (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Захворваць шаленствам (пра жывёлу).

2. Прыходзіць у крайняе раздражненне, гнеў.

Ш. ад злосці.

3. перан. Бурна праяўляць сваё дзеянне, сілу.

Шалее вецер.

4. Рабіць учынкі, пазбаўленыя разважлівасці, здаровага розуму.

Ш. ад захаплення.

Шалець з раскошы (разм.) — перабіраць, капрызіць ад перанасычанага ўсім, забяспечанага жыцця.

|| зак. ашале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

журбо́та, ‑ы, ДМ ‑боце, ж.

Тое, што і журба. Лабановіч адчуваў нейкую мяккую журботу, навеяную і цішынёю лесу і гэтым заміраннем жыцця. Колас. [Пасажыры] заспявалі «Рабіну» — тую самую песню, якая звычайна наводзіла на Ніну сум і журботу. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзіўле́нне, ‑я, н.

Стан, выкліканы моцным уражаннем ад чаго‑н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага. Спыніцца ў здзіўленні. □ Тут былі і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці да гэтай кіпучай .. сілы жыцця, якая не любіць смерці, не любіць разбурэння. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зухава́тасць, ‑і, ж.

Зухаватыя паводзіны; бойкасць, удаласць, маладзецкасць. Машыну ён вёў з вясёлай зухаватасцю. Яраш, жартаўліва папярэдзіў: — Кірыла, я не застрахаваў свайго жыцця. Шамякін. Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які не мае аселасці; вандроўны. Качавыя плямёны.

2. Звязаны з частай пераменай месца жыхарства. Качавы лад жыцця адышоў у нябыт, калгасы будуюцца, як невялікія гарады. Скрыган.

3. Прызначаны для пражывання качэўнікаў; пераносны. Качавая юрта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)