яд, ‑у, М ядзе, м.

1. Рэчыва, здольнае выклікаць атручэнне, смерць жывога арганізма. Пчаліны яд. □ Яд гадзюкі на барсука амаль не дзейнічае. «Беларусь». / Разм. Пра шкодныя для здароўя напіткі, ежу і пад. Гарэлка шкодзіць, гэта — яд. // перан.; чаго. Пра ўсё тое, што шкодна дзейнічае на каго‑, што‑н. Атручваючы свядомасць працоўных ядам нацыяналізму, эксплуататарскія класы імкнуцца зрабіць іх няздольнымі да барацьбы за свае класавыя інтарэсы. «Весці».

2. перан. Злосць, з’едлівасць. Кожны гад мае свой яд. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даматка́ны, ‑ая, ‑ае.

Вытканы хатнім, саматужным спосабам (пра матэрыю, тканіну). Даматканае палатно. Даматканае сукно. // Зроблены, пашыты з такой тканіны. Даматканы настольнік. Даматканая світка. □ У куце, між акон, — стол, засланы палатняным, даматканым абрусам. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балахо́н, ‑а, м.

Вопратка з парусіны, палатна свабоднага крою, якую раней насілі сяляне. За вёскай Вера ўбачыла надта фацэтную чалавечую постаць, затуленую ў шырокі жоўтага колеру балахон. Асіпенка. // Разм. Пра шырокую бясформенную вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацверазі́цца, ацверажуся, ацвярэзішся, ацвярэзіцца і ацвяро́зіцца, ‑рожуся, ‑розішся, ‑розіцца; зак.

Стаць цвярозым пасля ап’япення. Хлор, ужо ацверазіўшыся, прыўстаў з месца і нядбайна матнуў рукою. Гартны. // перан. Пачаць цвяроза думаць, меркаваць пра што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мерці, ‑мра; зак.

1. Перамерці, не пакінуўшы патомства. Многія віды жывёл вымерлі яшчэ ў дагістарычную пару. // Загінуць ад недагляду. Вымер вулей пчол. // Перавесціся, знікнуць (пра расліны).

2. Абязлюдзець, апусцець у выніку смерці жыхароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аві́за 1, нескл., н.

Спец. Паведамленне пра змены ва ўзаемных разліках паміж прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, аб пераводзе грошай і пад.

[Іт. avviso.]

аві́за 2, нескл. н.

Невялікі быстраходны карабель для разведвальнай і пасыльнай службы.

[Іт. avviso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крытыка́н, ‑а, м.

Неадабр. Пра чалавека, схільнага да прыдзірлівай, неабгрунтаванай крытыкі, звычайна павярхоўнай. Даўно, напрыклад, вядомы байцы тып крытыкана, які, каб выслужыцца самому, бэсціць усіх і толькі перад начальнікам ходзіць на лапках. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заглушы́цца, ‑глушыцца; зак.

1. Стаць менш чутным. Шум дажджу заглушыўся ўдарамі грому.

2. перан. Аслабіцца або знікнуць (пра пачуцці, адчуванні). Успамін не абудзіў былы пачуццяў; яны заглушыліся іншымі, больш моцнымі і стойкімі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажада́цца, ‑аецца; безас. зак.

Узнікнуць, з’явіцца ў каго‑н. (пра жаданне); захацецца. — Скончыў работу ў школе — і ідзі куды хочаш, рабі што зажадалася. Колас. Жыць зажадалася [Ганне] жыццём шчасліва-непарушным, поўным радасцей нязведаных. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́лпам, прысл.

1. Адначасова з некалькіх гармат, мінамётаў, вінтовак (пра выстралы). Група Дзям’яна, зайшоўшы ў тыл, ударыла залпам. Пестрак.

2. перан. Разм. Адразу, без перадышкі. Марына, не чакаючы ўгавораў, выпіла шклянку залпам. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)