Суто́к ’месца перакрыжавання палак у баране, у якія ўстаўлялі зуб’е’ (кобр., Ск. нар. мовы). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Газе́та. Рус. газе́та, укр. газе́та, польск. gazeta і г. д. Запазычанне з зах.-еўрап. моў. Першакрыніцай слова з’яўляецца іт. gazzetta ’тс’ (гэта назва ўтворана ад gazzetta ’дробная манета’: «плата за чытанне зводу навін, газета»). Рус. газета запазычана з франц. мовы (Шанскі 1, Г, 9). Бел. газета запазычанне з рус. мовы. Але бел. дыял. газэ́та (Шат., Бяльк., Сцяшк., Касп., Яруш., Мядзв.) узята непасрэдна з польск. мовы (таксама Слаўскі, 1, 264; ён лічыць, што паланізмам з’яўляецца і ўкр. газе́та). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 382. Іншыя этымалогіі, што прапанаваліся рознымі даследчыкамі, гл. у Шанскага (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апеля́цыя, апеляваць. Як і ўкр. апеляція запазычана ў XVI ст. праз польскую з лацінскай ’мовы (Паўтарак, Бел. лекс., 134; Папова, Дасл. бел.-рус., 53; Гіст. мовы, 1, 249, 253; Шакун, Гісторыя, 97; Курс суч., 172; Вясноў, Бел. лекс., 34; Гіст. лекс., 109). Рус. апелляция ў Пятроўскую эпоху з польскай (Фасмер, 1, 81), апелли́ровать у XVIII ст. з ням. (Шанскі, 1, А, 124). Наўрад ці гэты тэрмін быў забыты (як лічыць Шакун, Гісторыя, 300) і з’явіўся як новае слова ў XIX ст. (як лічыць Крукоўскі, Уплыў 76; Гіст. мовы, 2, 107; Гіст. лекс., 233).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меха́ніка ’фізіка руху цел і стану раўнавагі, а таксама ўзаемадзеянне цел’, ’будова, канструяванне машын, апаратаў, прыстасаванняў’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), запазычана з рус. мовы, у якой механика (1709 г.) праз польск. ці ням. з лац. mēchanica ’механіка’ < ст.-грэч. μηχανική τέχνή ’уменне будаваць машыны’ (SWO, 461). Бел. лексема магла быць узята з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэж, бэ́жавы. Рус. беж, бе́жевый. Новае запазычанне з франц. мовы (франц. beige ’тс’). Гл. Шанскі, 1, Б, 70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ванго́р ’сом’ (КЭС, Інстр. II), вангор, вангош ’вугор’ (КЭС), вангош ’уюн’ (КЭС). Запазычанне з польскай мовы: węgorz ’вугор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вандлі́на, ванглёнка, вянгліна ’вэнджанае мяса’ (Касп.). З польск. мовы: wędliny ’вэнджаная грудзінка’ < wędzić (Кюнэ, Poln., 113). Параўн. ванзонка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вудзі́ла ’вудзільна’ (Бір. Дзярж.). Да вудзіць3 пры дапамозе запазычанага з польск. суф. ‑дло (Гіст. мовы, 1, 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́генькі ’далікатненькі’ (Нас.), кднёга (гл.), незвычайнае для беларускай мовы спалучэнне ‑ге‑ сведчыць пра позні або экспрэсіўны характар слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басаць ’рэзаць’, арго (Рам., IX, 5). Паводле Раманава (там жа), запазычанне з тат. мовы (дакладная крыніца не прыводзіцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)