зака́шляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

Зайсціся моцным працяглым кашлем.

З. ад дыму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засі́вераць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

Пацямнець, зашурпаціцца ад ветру.

Рукі засівералі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засцерага́льны, -ая, -ае.

Які служыць для засцярогі ад чаго-н.

З. клапан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збянтэ́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Прыйсці ў замяшанне, разгубіцца.

З. ад нечаканасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злётацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Стаміцца ад беганіны, клопатаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змы́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Астатак ад куска мыла, якім карысталіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паво́ддаль, прысл.

На некаторай адлегласці ад чаго-н.

Адышоўся і стаў п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суме́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; суме́ўся, -ме́лася; зак.

Збянтэжыцца; разгубіцца.

С. ад нечаканасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слепанаро́джаны, -ая, -ае.

Сляпы ад нараджэння.

Слепанароджанае дзіця.

Падручнік для слепанароджаных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрыда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Пачаць моцна рыдаць, зарыдаць.

Р. ад крыўды.