узаме́н, прысл. і прыназ. з Р.

У абмен на што-н., замест.

Атрымаць у.

У. бульбы атрымалі буракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уну́тр, прысл. і прыназ. з Р.

У сярэдзіну, у межы чаго-н.

Прыняць лякарства ў.

Зайсці ў. дома.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усклі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.

Вымавіць што-н. гучна, усхвалявана, з пачуццём.

|| незак. ускліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фата́, -ы́, ДМ фаце́, ж.

Галаўны ўбор нявесты: лёгкая белая накідка з кісяі або карунак.

Вясельная ф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фераспла́ў, -ла́ву, мн.а́вы, -ла́ваў, м. (спец.).

Сплаў жалеза з якім-н. іншым элементам.

|| прым. фераспла́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрэга́т², -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая трапічная марская птушка сямейства фрэгатавых з доўгім раздвоеным хвастом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ха́барніцтва, -а, н.

Службовае злачынства, звязанае з атрыманнем або дачай хабару.

Х. караецца законам.

|| прым. ха́барніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хваста́ты, -ая, -ае.

3 хвастом (у 1 знач.) або з вялікім ці густым хвастом.

Хвастатая лісіца.

Хвастатая камета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хурма́, -ы́, ж.

Паўднёвае пладовае дрэва сямейства эбенавых з аранжава-чырвонымі салодкімі пладамі, а таксама плады гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цвід, -у, М цвідзе, м.

Стракатая шарсцяная ці вігоневая матэрыя з дыяганальным перапляценнем нітак.

|| прым. цві́давы, -ая, -ае.