клані́раваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго-што (спец.).

Ажыццявіць (ажыццяўляць) біялагічнае капіраванне метадам геннай інжынерыі.

К. расліны.

|| наз. клані́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́сінус, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Трыганаметрычная функцыя вугла ў прамавугольным трохвугольніку, роўная адносінам да гіпатэнузы катэта, прылеглага да дадзенага вострага вугла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывашы́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дэталь механізма, якая служыць для пераўтварэння вярчальнага руху ў паступальны і наадварот.

|| прым. крывашы́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лакта́цыя, -і, ж. (спец.).

Працэс утварэння, назапашвання і перыядычнага выдзялення малака ў жанчын і ў самак млекакормячых.

|| прым. лактацы́йны, -ая, -ае.

Л. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́пчаты, -ая, -ае.

1. Які мае лапы з перапонкамі.

Лапчатыя птушкі.

2. Тэхнічныя інструменты, у якіх часткі маюць выгляд лапы (спец.).

Л. культыватар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання вадкіх або сыпкіх рэчываў, для раздзялення на дозы.

|| прым. даза́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэ́мпінг, -у, м. (спец.).

Адзін са сродкаў канкурэнтнай барацьбы: продаж тавараў на знешніх рынках па заніжаных цэнах.

|| прым. дэ́мпінгавы, -ая, -ае.

Дэмпінгавыя цэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што (спец.).

Скроіць, выкраіць.

|| незак. закро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. закро́й, -ю, м.

|| прым. закро́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звя́заны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены свабоды, лёгкасці.

Звязаныя рухі.

2. Такі, праяўленне якога абумоўлена чым-н. (спец.).

Звязаныя хістанні.

|| наз. звя́занасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́ртар, -у, м. (спец.).

Гандаль шляхам абмену тавараў без удзелу грошай, натуральны абмен.

Атрымліваць тавар па бартары.

|| прым. ба́ртарны, -ая, -ае.

Бартарныя аперацыі.