Начаку́ (начыку́) ’напагатове’ (Бяльк.), рус. начеку́ ’напагатове; блізка да завяршэння; на віду’. Звязана з чака́ць (быць начаку́ = быць у чаканні), гл. Фасмер, 4, 324–325; назоўнік чак лічыцца страчаным ва ўсходнеславянскіх мовах, параўн. серб.-харв. чек ’месца, дзе паляўнічы чакае звера’ (КЭСРЯ, 286).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аднару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Невялікая піла, прыстасаваная для работы адной рукой; нажоўка. Сякера.. [Васілю] спадабалася, а лучок, на яго думку, не заслугоўеаў павагі. Усёй сваёй формай ён нагадваў сталярскую аднаручку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́сачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Памянш. да луска.

2. Разм. Асобная пласцінка лускі. Лусачка сасновай кары. Лусачка пупышкі.

3. Мікраскапічная хіцінавая пласцінка на целе некаторых членістаногіх жывёлін (галоўным чынам насякомых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́жачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Памянш. да дзежка; невялікая дзежка. Лазарыха наліла на патэльню з дзежачкі цеста і ўслухоўваецца ў сварку. Галавач. Зеленаватыя рыжыкі складаліся ў дзежачкі, гліняныя слоікі, саліліся. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́ймічка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Наёмная работніка, служанка; парабчанка. З сямі гадоў аддалі .. [Антолю] у наймічкі да дробных паноў-фальваркоўцаў. Якімовіч. Па багатым хутары ў далёкага дзядзькі .. [жанчына] была як за наймічку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Разм. Тое, што і папярочка. Уверсе над трубой на страсе цямнеў кавалак абгародкі — у дзве пярэчкі. Пташнікаў. [Чапялевіч] палез па дубовых пярэчках драбін на столь хаты. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цётачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Ласк. да цётка. Сціснуў губы доктар, пастаяў трошкі, падумаў: — Не можам, цётачка, нічым памагчы твайму сыну. Крапіва. [Камбрыг:] — Трэба туды [у Праглую] завесці вось гэтую цётачку з дзяўчынкай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вёсачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Памянш.-ласк. да вёска (у 1 знач.); невялікая вёска. Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зязю́лечка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Нар.-паэт.

1. Ласк. да зязюля.

2. Разм. Ласкавы зварот да жанчыны. — Хадзі ка мне, зязюлечка, у хату. Пагаворым аб тым ды аб сім, — кажа Лявоніха. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак, ж.

1. Памянш. да булка; маленькая булка.

2. Здобная булка з пшанічнай мукі. — А гэта вось дом стаіць, — кажа .. [Люся]. — Вялікі-вялікі! Магазін, дзе прадаецца хлеб. І вулачкі! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)