дачка́, і́, ДМ дачцэ́; мн. до́чкі (з ліч. 2, 3, 4 дачкі́), дачо́к і до́чак; ж.

1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў. Бацькі не маглі нарадавацца: дачка расла бойкая, разумная. Хадкевіч. Люба — адна дачка і адно дзіця ў свайго бацькі. Мурашка. Маеш дачку, май і гарэлачку ў глячку. Прыказка.

2. каго-чаго. Высок. Пра жанчыну, якая ўсе сілы аддае на служэнне народу, радзіме. Дачка народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбі́ны, ‑бін; адз. драбіна, ‑ы, ж.

1. Драўляная прыстаўная лесвіца. [Хлопцы] залазілі .. [на вышкі] па высокіх драбінах .. праз закотнае акенца. Якімовіч. У хляве было аж пад бэльку сена. Да яе была прыстаўлена драбіна. Пташнікаў.

2. Сялянскія калёсы з рашотчатымі бакамі. У нядзельку раненька, ледзь толькі займала чырвань па ўсходзе, Лабановіч сядзеў ужо на сене ў драбінах і выязджаў з вёскі. Колас. Двор поўніўся людскім гоманам; рыпелі колы ёмістых драбін, бразгала жалеза. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццяра́дасны, ‑ая, ‑ае.

Які радуецца жыццю, любіць яго. Прыборны быў вясёлы, жыццярадасны чалавек. Рэдка якая няўдача засмучала яго. Шамякін. Марылька гэтакая была жыццярадасная, гэтакая вясёлая. Чорны. // Які выражае жыццярадаснасць; вясёлы. Смех, вясёлыя галасы, шорганне ног, музыка, лёгкае шапаценне кранутага вячэрнім ветрам лісця ліп і каштанаў — усё злівалася ў невыразную, але жыццярадасную сімфонію. Хадкевіч. Вясёлы і жыццярадасны твар Ілонкі раптам спахмурнеў, як быццам на яснае сонца набегла воблачка. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нато́ўп, ‑у, м.

1. Вялікае, звычайна хаатычнае, зборышча людзей. Натоўп бесплацкартных пасажыраў хлынуў да выхаду. Пальчэўскі. У парку грымеў аркестр, па асветленых алеях цяклі бясконцыя людскія ручаі, ля атракцыёнаў стаялі гаманлівыя натоўпы. Хадкевіч. У нядзельку з самае раніцы паявіліся натоўпы людзей з чырвонымі сцягамі. Сабаленка. // у знач. прысл. нато́ўпам. Усе разам, сумесна; масай, у мностве. Увайсці натоўпам.

2. Звычайныя людзі ў процілегласць героям, у адрозненне ад выдатных асоб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

1. Нарабіць шуму. Ну і гора з гэтай Касяй! Нагаворыць за траіх, Нашуміць за семярых! Агняцвет. // Накрычаць на каго‑н., нагаварыць чаго‑н. рэзкім тонам. Пад канец нарады Ваўчок неяк паспакайнеў і абмяк — ці то стаміўся, ці адчуў, што залішне нашумеў. Хадкевіч.

2. перан. Прыцягнуць да сябе ўвагу, выклікаць многа размоў. Вось толькі ўчора скончыўся судовы працэс у Гдыні, які нашумеў на ўсю Польшчу. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Разм. Падгаварыць каго‑н. да якога‑н. дзеяння. Падбухторыць да бунту. □ [Валя] ведала, што сам .. [Лёня] не здольны на такія ўчынкі — хіба падбухторыць хто ... Васілевіч. [Паходня:] — Пярэчу, і калгаснікаў падбухтору, каб не адпускалі [Зосю]. Такога намесніка страціць? Хадкевіч. // Настроіць супроць каго‑н. [Верамейчык:] А ты хочаш за калгасны кошт для ўсіх добрым быць? Каб людзі пра твае грахі маўчалі? І таму падбухторыў супроць мяне ўсю камсамольскую арганізацыю? Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляска́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Без звычайнай пукатасці, прыплюснуты. Пляскаты лоб. □ Хлопчык, падобны з твару на маці — паўнашчокі, з чорнымі вачыма і крышку пляскатым носам, — абхапіў бацьку за шыю. Хадкевіч.

2. Які мае невялікую вышыню або таўшчыню пры прамой і роўнай паверхні. Хістаючыся, Алесь пасунуўся да прызбы, выграб вялікі пляскаты камень, падняў у сябе над галавою, але камень сарваўся з рук. Адамчык. Хлопцы прынеслі толькі пляскаты нямецкі штых. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагусці́, ‑гуду, ‑гудзеш, ‑гудзе; ‑гудзём, ‑гудзяце, ‑гудуць; пр. прагуў, ‑гула, ‑гуло; заг. прагудзі; зак.

1. Утварыць працяжны, нізкі гук, гул. Ды каманда: «Станавіся!» — Прагула, як гром. Астрэйка. / Пра гудкі паравоза, машыны і пад. Недзе недалёка прарэзліва прагуў паравоз. Кавалёў.

2. Праляцець, прайсці з гудзеннем. Недзе ў баку прагулі самалёты — іх не відаць было за хмаркамі, што ўсплывалі на паўдні, але гул аддаляўся ў напрамку фронту. Хадкевіч.

3. Гусці некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праме́жак, ‑жку, м.

1. Прастора паміж чым‑н. Трэці [арыштаваны] ляжыць у кутку, у прамежку паміж дзвярамі і ложкам. Навуменка. Дамы стаяць не прыціснутыя адзін да аднаго, а з прамежкамі паміж імі, каб адзін будынак не зацяняўся другім, каб кожны з іх ахінаўся святлом з усіх бакоў. Хадкевіч.

2. Час, які аддзяляе адно дзеянне, з’яву і пад. ад другога. Праз пэўныя прамежкі часу ў чорнае неба ўзляталі ракеты. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́вад, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і прывод ​2. Ёсць жа ў краіне прадпрыемствы, якія выпускаюць .. [мясарубку] з электрычным прывадам, што дае магчымасць прыстасаваць яе для перапрацоўкі садавіны і гародніны, выціскання сокаў і г. д. «Звязда». Далей на ўсю шырыню сядзібы раскашавалася гумно, трошкі воддаль ад якога пад адмысловай паветкай стаяў назублены прывад малатарні. Сабаленка. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывад няспраўны, — злосна буркнуў Вабейка. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)