папастара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Старацца вельмі, неаднаразова. Мікалай Камароўскі папастараўся тады. Костуся як адсадзілі ад работы ў сельсавеце, дык на Мікалаевых плячах усё і апын[у]лася тады. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муля́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Прафесія, занятак муляра; мулярныя работы. [Стары:] — Лячэнне — лячэннем, а да працы возьмецца — кіпіць. І што ні возьме — сталярку, мулярку, шавецкае. Залатыя рукі! Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́тліва,
1. Прысл. да няветлівы.
2. безас. у знач. вык. Нетактоўна, непрыстойна. Трэба было [Веры] ісці ў сваю бакоўку, там усялякай работы немаведама колькі, але няветліва пакідаць адну госцю. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падба́віцца, ‑бавіцца; пераважна безас. зак.
Крыху, нямнога прыбавіцца. — Ну, Мікіта Тодаравіч, рыхтуйся з сіламі, зямлі падбавіцца, — сказаў .. [каморнік]. Галавач. З таго вечара ў Леапольда Гушкі падбавіліся сілы да работы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надра́іць, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., што.
Начысціць, нацерці да бляску. Надраіць палубу. □ У суботу пасля работы мы выпрасавалі касцюмы, пагаліліся і так надраілі чаравікі, што яны аж зіхацелі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перфака́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.
Картка стандартнага памеру і формы, на якую інфармацыя наносіцца перфарацыяй (у 3 знач.) і якая прызначаецца для работы на вылічальных машынах; перфарацыйная карта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лесару́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лесаруба, лесарубаў. Лесарубная брыгада.
2. Які мае адносіны да ваякі лесу. Лесарубныя работы. // Які прызначаецца, служыць для валкі лесу. Лесарубны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапо́йца, ‑ы, м.
Разм. Чалавек, які спіўся; п’яніца. Апроч свае работы на пасадзе памочніка пісара, Хрыпач пісаў розныя прашэнні, скаргі, што складала значны прыбытак у бюджэце валаснога прапойцы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пускавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да пуску, падрыхтоўваецца да пуску. Пускавы аб’ект. // Які служыць для пуску ў ход або рэгуліроўкі работы чаго‑н. Пускавая кнопка. Пускавы педаль матацыкла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
швы́дкі, ‑ая, ‑ае.
Абл. Хуткі. Разгорнем тэмп работы швыдкі Праз гутаркі і чыткі. Колас. Мігам пранясліся шчаслівыя хвіліны, швыдкія, як маланка, і ў той жа час — доўгія, зацяжныя... Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)