немата́, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.

1. Адсутнасць дару мовы.

2. перан. Нямая цішыня. Амярцвелае поле рассцілалася белым абрусам аднастайнай роўнядзі, а лес цёмна-сіняю сцяною выступаў у нерухлівай постаці і тупой немаце. Колас. Шыба раптам .. неяк трывожна закалацілася і.. як быццам парушыла немату вячэрняга спакою. Васілевіч. Мне ясным сонцам лёс наканаваны — Не ведаць змрочных лёхаў нематы. Барадулін.

3. перан. Бяспраўе, прыгнечанасць. З векавой нематы і адсталасці, Узнімаючы ленінскі сцяг, Мы прыйшлі да заможнае сталасці, Да вялікага сэнсу жыцця. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплаў 1, сплаву, м.

Сумесь, злучэнне двух або некалькіх плаўкіх цел (звычайна металаў). Лёгкія сплавы. □ Акрамя адлівак з шэрага чыгуну, на некаторых заводах дарэвалюцыйнай Беларусі было асвоена прымітыўным спосабам ліццё медных сплаваў. «Весці». // перан. Злучэнне розных элементаў, частак і пад. чаго‑н. Мова літоўскіх летапісаў з’яўляецца своеасаблівым сплавам старой кніжнай мовы з элементамі жывой беларускай гаворкі. Шакун. [Паэма М. Танка] «Нарач» — смелая спроба зліць у адным сплаве элементы эпасу, лірыкі, драмы. Бярозкін.

сплаў 2, сплаву, м.

Дзеянне паводле дзеясл. сплаўляць ​2 — сплавіць ​2 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стылізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Надаць (надаваць) чаму‑н. характэрныя прыкметы пэўнага стылю (у 1, 2 знач.). Ф. Багушэвіч надзвычай смела і з непараўнальнай дасканаласцю стылізаваў мову сваіх твораў пад мову расказчыка — селяніна. Шакун. // Перадаць (перадаваць) што‑н. пры дапамозе ўмоўных прыёмаў. Стылізаваць арнамент. // Пераймаючы каго‑н., надаць (надаваць) чаму‑н. пэўны выгляд, форму і пад. Багдановіч ужо ў самой назве падаў характэрныя для нашай старажытнай мовы звароты, прычым зусім няцяжка ўлавіць, пад каго стылізаваў сваё апавяданне паэт. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вундэркі́нд (КТС). Запазычанне з ням. Wunderkind літаральна ’цудоўнае дзіця’, магчыма, праз пасрэдніцтва рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёркі (мн.) ’цынія зграбная, Zinnia elegans L.’ (ветк., Мат. Гом.). Запазычана з укр. мовы, параўн. майорці ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мпель ’купальня’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. kąpiel ’купанне’ (там жа, 2, 498). Запазычанне з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́нкуль ’куколь’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. kąkol ’тс’ (там жа, 2, 499). Запазычанне з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́дада ’праснак з кіслага цеста’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Відаць, да аладка (гл.) пад уплывам дзіцячай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дружалю́бны ’дружалюбны’ (БРС). Рус. дружелю́бный. Відавочнае запазычанне з рус. мовыбел. мове няма ў іншых крыніцах).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пішчавод ’горла-стрававод’ (бых., мсцісл., нясвіж., чавус., касцюк., добруш., ЛА, 1). Культурны тэрмін, запазычаны з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)