тлумача́льнік, а, м.

Той, хто займаецца тлумачэннем, трактоўкай чаго‑н. А гэтыя старыя, аздобленыя сівізною, маршчынамі .. дзяды .. да душы падабаліся Лабановічу .. Гэта былі самавукі — аграномы, тлумачальнікі розных прыгод жыцця. Колас. [Раман Карпавіч:] — Піша-піша чалавек і раптам бачыць: не туды яго штурхнулі, не тое яму параілі, ды і наогул — які к чорту ён вучоны! Кампілятар, у лепшым выпадку — здольны тлумачальнік чужых думак... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́ліць, му́ляць, драг. му́лятэ ’церці, націскаць, рэзаць цвёрдым скуру, цела’, ’пашкоджваць нагу, бок’, ’не цярпецца’, ’прычыняць боль’, ’ціснуць’, ’непакоіць, дакучаць’, ’назаляць, перашкаджаць’, му́ліцца ’не хацець, не адважвацца, адчуваць няёмкасць’, ’націраць’, му́ляцца ’ціснуць’, ’мяцца, праяўляць нерашучасць’ (ТСБМ, Нас.; Яруш., Шпіл., Шн. 2, Др.-Падб., Гарэц., Грыг., Растарг., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), му́ляяцца ’вельмі хочацца’ (Шат.), му́ліць ’настойліва прасіць’ (КЭС, лаг.). Укр. му́лити, рус. му́лить, му́леть ’ціснуць’, польск. mulać ’муліць’, славен. múliti ’церці, прытупляць, абсоўваць, сашморгваць лістоту з галін’, muljȃva ’мяккая, маладая трава’, múlicaколас без зерня’, múl, múlast ’лабаты’, ’безбароды’, серб.-харв. му̏љати ’размінаць вінаград’, ому́лити се ’адвязацца’, балг. шму́ля ’рваць фрукты з дрэва разам з лістамі, матлашыць’. Прасл. muliti (Трубачоў, О составе, 181). Роднаснымі з’яўляюцца: літ. šmùlas, лат. šmauls ’бязрогі, лысы’, а таксама бел. шмуляць, шмуляцца. Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 193) у якасці дадатковых «пучкоў» лексічных ізаглос прыводзіць рус. му́ліць ’выпрошваць’ і літ. maũlyti ’канькаць, надакучліва прасіць’, што семай ’шматразовае паўтарэнне дзеяння’ збліжаецца з му́ліць ’націскаць, нарэзваць’. Гэтак жа і ЕСУМ, 3, 532–533.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дуб, а і ‑у; мн. дубы, ‑оў; м.

1. а. Буйнае лісцевае дрэва сямейства букавых з моцнай драўнінай і пладамі жалудамі. Стогадовы дуб. □ Сілачом стаіць Дуб разложысты, І здалёк відаць пышны верх яго. Колас.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Нарэзаць дубу. Бочка з дубу.

3. а; перан. Разм. Пра высокага, моцнага чалавека. У Жарстана было сем сыноў, і чацвёра з іх такія ж дубы, як і бацька. Колас. // Пагард. Пра тупога, неразумнага чалавека. — Хоць і дуб ты, скажу табе, але заходзь, кульні з намі чарку: у мяне ж сёння вяселле — гуля-а-ем! Вышынскі.

4. а. Адзін з відаў вялікіх лодак (на Дняпры, Доне). Пад поўнач Пятро Тугай закончыў рамонт дубоў, заліў смалою залапленыя месцы і вылез на паром. Краўчанка.

•••

Коркавы дуб — вечназялёнае дрэва сямейства букавых, кару якога выкарыстоўваюць для вырабу коркаў і інш.

Даць дуба гл. даць.

Плесці з дуба вецце гл. плесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дру́жба, ‑ы, ж.

Блізкія прыязныя адносіны паміж кім‑н., заснаваныя на ўзаемнай прыхільнасць, агульнасці інтарэсаў і пад.; сяброўства. Даўняя дружба. Дружба народаў СССР. □ Наш доўг быў ісці, прабівацца да роднай зямлі, а доўг салдацкай дружбы патрабаваў ад мяне несці параненага сябра. Шамякін. Былі слаўныя вечары іх блізкасці і дружбы — хіба не можа быць дружбы паміж мужчынам і жанчынаю? Колас.

•••

Не ў службу, а ў дружбу; не па службе, а па дружбе гл. служба.

Дружба дружбай, а служба службай — нельга парушаць службовых законаў у імя дружбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даку́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Надакучыць, абрыднуць. Лабановіч уздыхнуў лягчэй, як бы з яго плячэй зваліўся нейкі цяжар, бо дарога .. і лес усё ж такі дакучылі яму. Колас. А сонейка, сонейка, да заходзь жа скоранька! Як ты мне дакучыла, раненька усходзячы. З нар. песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бестурбо́тнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць бестурботнага; адсутнасць турботы. Лабановіч аднойчы сустракаўся з ім і ўпадабаў пастуха за бестурботнасць, [весялосць] і лагоднасць. Колас.

2. Бестурботныя адносіны да чаго‑н. А на гэтых пасяджэннях знаходзіліся ахвотнікі і пахвальвалі .. [Шалюту] за заслугі. Пачало расці патрошку зазнайства, з’явілася бестурботнасць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што і чаго.

Кусаючы, аддзяліць частку ад цэлага. Пасля кожнай чаркі Антаніна Міхайлаўна брала хлеб, і, перш чым адкусіць, падносіла яго да носа і нюхала, а потым ужо клала ў рот і закусвала. Колас. // Адцяць шчыпцамі, кусачкамі. Адкусіць кавалак дроту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адо́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Станоўча аднесціся да чаго‑н.; ухваліць. Калі.. [Сцёпка] даведаўся, што Аленка збіраецца далей вучыцца, то адобрыў яе намер. Колас. // Згадзіцца з чым‑н., прыняць (праект, план і пад.). [Кіеня:] — А гэта — інжынерскія разлікі. Іх можна або адобрыць, або забракаваць. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

краі́на, ‑ы, ж.

1. Мясцовасць, тэрыторыя, край (у 2 знач.). Горкая краіна. Цёплыя краіны. Азёрная краіна. □ Я моцна-моцна звязан з вамі, Малюнкі роднае краіны! Колас.

2. Дзяржава. Сацыялістычныя краіны. Капіталістычныя краіны. □ Краіна родная, Савецкая краіна, Табе я ў песнях сэрца аддаю. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́рад, а, М ‑дзе, м.

Лаянк. Мучыцель, кат. — Божа мой, божа! За што мне такая кара! Лепш бы я малою памерла, чым жыць з такім ірадам, з такім п’яніцам. Колас. — Што ім трэба, ірадам? Чаму ім няма спакою ад таго, што людзі мірна жывуць? Шамякін.

[Па імені цара Іудзеі Ірада, які паказваецца ў евангеллі вельмі жорсткім.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)