марфало́гія, ‑і, ж.

1. Навука пра будову і форму арганізмаў, рэчываў і пад. Марфалогія жывёл. Марфалогія раслін.

2. Сукупнасць форм слоў якой‑н. мовы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў.

[Ад грэч. morphē — форма і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́шны, ‑ая, ‑ае.

Гарачы, насычаны выпарэннямі. Ноч была ціхая, душная, і паветра моцна пахла пылам, .. збажыной і яблыкамі. Шамякін. // З цяжкім, нясвежым паветрам (пра памяшканне). Ачуняла Галя ў цёмным, душным сутарэнні. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карга́, ‑і, ДМ карзе́; мн. ко́ргі (з ліч. 2, 3, 4 каргі́), корг і ко́ргаў; ж.

Разм. лаянк. Пра злую, шкодную старую. «Выгледзела, старая карга, пазнала», — вылаяўся ў думках Іван. Марціновіч.

[Ад цюрк. карга — варона.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́савы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да касы, праводзіцца касай. Касавы апарат. Касавая дакументацыя. Касавыя аперацыі.

2. Які дае вялікія грашовыя зборы ў касе (пра фільм, спектакль і інш.). Касавая п’еса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Абзывацца адрывістым гукам, падобным на «ёк» (звычайна пра коней). Пад камандзірам ударнай роты Чыжыкам ёкае селязёнкай рослы конь. Лупсякоў.

2. Незак. да ёкнуць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажырава́цца, ‑руецца; зак.

Разм. Жыруючы, наесціся, адкарміцца (пра рыб, вадаплаўных птушак і пад.). Нажыруецца шчупачына і заб’ецца ў асаку драмаць. Кандрусевіч. Людзі расхіналі кусты, палохаючы дзікіх качак, якія нажыраваліся за дзень. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нездаро́віцца, ‑віцца; безас. незак.

Пра адчуванне недамагання. — Адпусціў бы, Міхаль, ты мяне дахаты, — кажу, — жонцы з вечара нездаровілася. Сачанка. — Можа, табе нездаровіцца? — пасля кароткага маўчання пытае Лабановіч. Ліда нічога не адказвае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нуднава́та,

1. Прысл. да нуднаваты.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё нуды, якое адчувае хто‑н. Праз гадзіну-другую, калі прыгрэла сонца, ліні брацца перасталі і нам зрабілася крыху нуднавата. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няве́села,

1. Прысл. да невясёлы.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё суму, журбы, якое перажывае хто‑н. [Лабановіч:] — Што ты, бабка, зажурылася? — Калі вам нявесела, дык і мне нявесела, — адказала бабка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няя́сна,

1. Прысл. да няясны.

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць яснага ўяўлення аб кім‑, чым‑н. [Вера Васільеўна:] — Для мяне, напрыклад, няясна, чаго вы так баіцеся вопыту Карніцкага, нават яго самога. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)